Асвейская партызанская брыгада імя М. В. Фрунзэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Асвейская партызанская брыгада імя М. В. Фрунзэ
Гады існавання 1942—1944
Краіна  Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Тып партызаны
Функцыя барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі
Дыслакацыя Асвейскі, Расонскі, Дрысенскі раёны
Войны Вялікая Айчынная вайна
Камандзіры
Вядомыя камандзіры

Асвейская партызанская брыгада імя М. В. Фрунзэпартызанская брыгада, створаная ў ліпені 1942 года на базе асобнай групы партызанскіх атрадаў, якая ўваходзіла ў брыгаду «За Савецкую Беларусь» (пазней партызанская брыгада імя К. К. Ракасоўскага). Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Асвейскага, Расонскага і Дрысенскага раёнаў. У снежні 1943 года брыгада (1169 чалавек) пасля баёў з карнікамі выйшла ў савецкі тыл (без атрада імя Арджанікідзэ), дзе 2-гі атрад імя Фрунзэ і атрад імя Жданава былі расфарміраваны. У лютым 1944 года брыгада (206 чалавек) зноў прыбыла ў Асвейскі раён. 13 ліпеня 1944 года брыгада (345 партызан, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй. Камандзіру брыгады Захараву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

  • атрад імя Фрунзэ[1];
  • атрад імя Сіманіцкага[2];
  • атрад імя Арджанікідзэ[3];
  • атрад імя Катоўскага[4].

Камандаванне[правіць | правіць зыходнік]

Камандзіры брыгады[правіць | правіць зыходнік]

Камісары[правіць | правіць зыходнік]

Начальнікі штаба[правіць | правіць зыходнік]

  • А. Д. Мядзведзеў;
  • А. І. Трафімаў;
  • Ц. Ф. Радзіёнаў;
  • Г. Ахмедзяраў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Разам з партызанскімі брыгадамі Дрысенскай (пазней 1-я Дрысенская) і За Савецкую Беларусь партызаны правялі аперацыю па разгрому нямецкіх гарнізонаў на чыгуначных станцыях Боркавічы і Дрыса, разграмілі гарнізоны ў вёсках Вецслабада, Ксяверына Латвійскай ССР, Каханавічы, Кабылінцы Асвейскага раёна, Глямбочына Себежскага раёна Калінінскай вобласці, Саўчонкі і Балотнікі (красавік 1943 года) Дрысенскага раёна. Вялі баі з карнікамі ў лютым — сакавіку, лістападзе — снежні 1943 года, сакавіку — маі 1944 года. У аперацыі «рэйкавая вайна» на ўчастках ДрысаМарцінава, МаразыПаноры, Дрыса — Бігосава падарвалі больш за 2 тысячы рэек. У ноч на 8 ліпеня 1944 года з баямі захапілі бальшак ПолацкАсвея каля вёсак МаскалёнкіСтралкі і не давалі магчымасці ворагу адступаць.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У 1964 годзе ў вёсцы Марачкова Расонскага раёна ў гонар брыгады насыпаны курган, пастаўлены абеліск, у 1962 годе ў горадзе Верхнядзвінск і ў 1975 годзе ў гарадскім пасёлку Асвея ў гонар брыгады ўстаноўлены мемарыяльныя дошкі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. створаны ў красавіку 1942 года з удзельнікаў Асвейскага партыйна-патрыятычнага падполля і Прошкаўскага камсамольска-маладзёжнага падполля
  2. створаны ў ліпені 1942 года, да кастрычніка імя Жданава; названы ў гонар камандзіра атрада У. У Сіманіцкага, які загінуў
  3. створаны ў ліпені 1942 года
  4. створаны ў верасні 1942 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]