З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам
Катовіч.
Астафій Станіслаў Казімір Катовіч (1637, мястэчка Адэльск, Гарадзенскі павет — 1704) — рэлігійны і дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Са шляхецкага роду Катовічаў, сын Яна Катовіча, брат Аляксандра Катовіча.
У 1661 прыняў капланскія пасвячэнні, да 1669 стаў канонікам віленскім. З 1673 ці 1674 да 1687 — рэферэндар духоўны літоўскі. У 1681 атрымаў прэпазітуру капліцы Св. Казіміра ў віленскай кафедры. З 1682 схаластык віленскі. Біскуп смаленскі з 1687. Быў вядомы як знаўца права, прапаведнік і тэолаг.
Зноскі
- ↑ а б Eustachy Stanisław Kazimierz Kotowicz // NUKAT — 2002.
- ↑ а б Eustachy Stanisław Kotowicz // MAK
- ↑ Catholic-Hierarchy.org — USA: 1990. Праверана 15 кастрычніка 2020.