Астравы Весцяў ЦВК
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Астравы Весцяў ЦВК (руск.: Острова Известий ЦИК), група астравоў, размешчаная на поўдні Карскага мора. Плошча каля 90 км². Востраў Палогі (вышыня да 26 м) і Востраў Трайной (вышыня да 42 м) з'яўляюцца найболей буйнымі. Астравы складаюцца з крышталічных сланцаў, пяшчанікаў і трапаў. Паверхню пакрывае расліннасць арктычнай тундры. Астравы адкрытыя савецкімі экспедыцыямі на ледаколах «Русанаў» і «А. Сібіракоў» у 1932—1933 гадах.
Астравы названыя ў гонар газеты Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта СССР «Весці» (Известия).
