Астравы Сула
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Астравы Сула Kepulauan Sula |
|
| Каардынаты: | |
| Архіпелаг | Малукскія астравы |
| Акваторыя | Ціхі акіян |
| Найбуйнейшы востраў | Таліабу|востраў Таліабу|Таліабу |
| Агульная плошча | 9 632,92 км² |
| Краіна | |
| Насельніцтва (2010) | 132 070 чал. |
| Шчыльнасць насельніцтва | 13,71 чал./км² |
Запыт «Сула» перанакіроўваецца сюды; гл. таксама іншыя значэнні.
Астравы Сула — група астравоў у Малайскім архіпелагу, на ўсход ад вострава Сулавесі, тэрыторыя Інданезіі. Плошча 4800 км². Асноўныя астравы: Таліабу, Манголе, Санана. Горы (вышынёй да 1157 метраў на востраве Таліабу) і ўзгорыстыя раўніны. Складзены пераважна са сланцаў і гранітаў, якія перакрыты пясчанікамі і вапнякамі. Клімат экватарыяльны, ападкаў 1700-3000 мм за год. Вільготныя вечназялёныя лясы. Трапічнае земляробства. Порт Санана (на востраве Санана).
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
| На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |