Ахрымаўцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Ахрымаўцы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 34 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 152
Аўтамабільны код
4
Ахрымаўцы на карце Беларусі ±
Ахрымаўцы (Беларусь)
Ахрымаўцы
Ахрымаўцы (Гродзенская вобласць)
Ахрымаўцы

Ахры́маўцы[1] (трансліт.: Achrymaŭcy, руск.: Ахримовцы) — вёска ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Скідзельскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Назва ад імя Ахрым (Яфрэм). Упершыню згадваецца ў 1559 у актах валочнай памеры як вёска Гродзенскай эканоміі Скідальскай воласці каля ракі Скідалянкі. У 1559 у вёсцы 11 двароў, згадваюцца жыхары: Шчасны Валянціч, Мікалай і Пётр Станючыцы, Мікалай Бабрыковіч з дзецьмі, Міхал Бабрыковіч з дзецьмі, Ждан Панасовіч і Мацей Ільковіч, Шанц Дробышовіч, Стах Печукевіч і Пётр Крэчывец, Пётр Соўка і Багдан Ярылавіч — асочнікі, Стах і Міклаш Яцэвічы, Янка Яцэвіч з дзецьмі. Вёска штогадова сплочвала ў скарб 560 літоўскіх грошаў штогод за зямлю, 120 літоўскіх грошаў за рыбалоўства (невады), 31 грош за авёс.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Гродзенскага раёна / Рэдкал. У. П. Верхась і інш. — Мн., 1993.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]