Гродзенскі раён
| Герб |
|
| Краіна | Беларусь |
| Статус | раён |
| Уваходзіць у | Гродзенскую вобласць |
| Уключае | 383 сельскіх населеных пунктаў 14 сельсаветаў |
| Адміністрацыйны цэнтр | Гродна |
| Вялікі горад | Скідзель |
| Афіцыйныя мовы | Родная мова: беларуская 51,21 %, руская 38,53 % Размаўляюць дома: беларуская 27,58 %, руская 54,77 %[1] |
| Насельніцтва (2009) |
54 525 чал.[1] (5-е месца) |
| Шчыльнасць | 21,02 чал./км² |
| Нацыянальны склад | беларусы — 55,98 %, палякі — 33,6 %, рускія — 7,78 %, украінцы — 1,26 %, іншыя — 1,38 %[1] |
| Плошча | 2 593,92[2] км² (1-е месца) |
Гродзенскі раён — адміністрацыйная адзінка на паўночным захадзе Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — горад Гродна.
Змест |
[правіць] Геаграфія
Плошча 2700 км² (1-е месца сярод раёнаў).
Большая частка тэрыторыі раёна занята Нёманскай нізінай, на захадзе — Гродзенскае ўзвышша. Рэльеф — узгорыста-раўнінны. Пераважае вышыня 100—170 метраў над узроўнем мора. Самы высокі пункт — 247 метраў (каля вёскі Капцёўка).
Карысныя выкапні: цагельныя гліны, торф, сілікатныя пяскі, мел, пясчана-гравійныя матэрыялы, сапрапель.
Сярэдняя тэмпература студзеня −5,1 градуса па шкале Цэльсія, ліпеня 18 градусаў па шкале Цэльсія. Ападкаў выпадае 545 мм у год. Вегетацыйны перыяд — 199 сутак.
Асноўныя рэкі — Нёман і яго прытокі Свіслач, Ласосна, Чорная Ганча, Котра. Аўгустоўскі канал злучае раку Нёман з ракой Бебжа (басейн ракі Вісла). На тэрыторыі раёна размешчаны азёры: Белае, Рыбніца, Малочнае, Кальніца, Вераўскае, Кавеня, Шлямы.
Лясы пераважна хваёвыя, бярозавыя, яловыя, займаюць 31,7 % тэрыторыі раёна (буйны масіў Гродзенскай пушчы на паўночным усходзе). Глебы пераважна дзярнова-падзолістыя і дзярнова-падзолістыя забалочаныя. Агульная плошча балот займае 2,5 % плошчы раёна (балотныя масівы Святое, Масткі-Нівішча, Закрэўшчына).
На тэрыторыі раёна размешчаны заказнікі: ландшафтны — Азёры, біялагічныя — Гожаўскі і Сапоцкінскі. Помнікі прыроды: кангламерат пясчана-гравійна-галечны «Прынёманскі», геалагічныя агаленні Калодзежны Роў і Равец.
[правіць] Гісторыя
Раён утворанны 15 студзеня 1940 г.
[правіць] Дэмаграфія
Насельніцтва раёна складае 58,6 тыс. чалавек, у тым ліку ў гарадскіх умовах пражываюць каля 12 тыс. Акрамя Гродна на тэрыторыі раёна знаходзяцца горад Скідаль, гарадскі пасёлак Сапоцкін, 383 сельскіх населеных пунктаў, 14 сельсаветаў.
[правіць] Гаспадарка
Агульная плошча сельгасугоддзяў складае 117 тыс. га, з іх асушаных 20,9 тыс. га. У раёне 12 калгасаў, 5 саўгасаў, 4 сельгаспрадпрыемствы, 4 птушкафабрыкі. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі: мяса-малочная жывёлагадоўля (буйная рагатая жывёла, свінагадоўля, конегадоўля), буракаводства, агародніцтва, вырошчваюць збожжавыя, кармавыя культуры, бульбу.
Прадпрыемствы: харчовай (Скідзельскі цукровы камбінат, вытворчасць мясных і агароднінных кансерваў, масла, сыру, крухмалу), дрэваапрацоўчай прамысловасці (мэбля, піламатэрыялы, сталярныя вырабы), паліўнай прамысловасці (торфабрыкет), вытворчасць будаўнічых матэрыялаў (кафля і жалезабетонныя вырабы).
На тэрыторыі раёна праходзяць чыгуначныя лініі Вільнюс - Гродна - Беласток (Польшча), Гродна - Масты, аўтадарогі ад Гродна на Беласток, Друскінінкай (Літва), Астрыну, Ліду, Вялікую Бераставіцу, Ваўкавыск.
[правіць] Рэлігія
У раёне дзейнічаюць 46 рэлігійных суполак, якія зарэгістравалі свае статуты: 24 рымска-каталіцкіх, 18 - праваслаўных, таксама дзейнічаюць: суполка царквы Хрысціян Веры Евангельскай, царква Хрысціян Адвентыстаў Сёмага Дня, мусульманская рэлігійная суполка, Новаапостальская рэлігійная суполка.
У прыходах раёна працуюць 14 праваслаўных святароў, 18 ксяндзоў, 9 з іх грамадзяне Рэспублікі Польшча. На тэрыторыі раёна знаходзіцца 40 культавых будынкаў. Увесь час вывучаецца і аналізуецца канфесійная сітуацыя ў раёне, працэсы і з'явы, якія адбываюцца ў рэлігійнай сферы і нацыянальных супольнасцях.
[правіць] Выдатныя мясціны
Архітэктурныя помнікі: касцёл Тэклі (1854) у вёсцы Адамавічы, касцёл Ушэсця (18 ст.) у вёсцы Адэльск, царква Ушэсця (20 ст.) у вёсцы Азёры, Крыжаўзвіжанская царква (1881) у вёсцы Галавачы, касцёл (19 ст.) у вёсцы Галынка, касцёл (19-20 стст.) у вёсцы Гожа, Благавешчанская царква (17-18 стст.) у вёсцы Жытомля, касцёл Марыі (пачатак 20 ст.) у вёсцы Зарачанка, Троіцкі касцёл (1825) у вёсцы Індура, Праабражэнская царква (1844) у вёсцы Коматава, Мікалаеўская царква (1822) у вёсцы Лаша, касцёл (1806) у вёсцы Парэчча, сядзіба (19 ст.) у вёсцы Свіслач, палацава-паркавы ансамбль (18-19 стст.) у вёсцы Свяцк, Праабражэнскі касцёл (1844) у вёсцы Селіванаўцы. Помнік гідратэхнічнага будаўніцтва (19 ст.) — Аўгустоўскі канал. У вёсцы Верцялішкі мемарыяльны комплекс на брацкай магіле савецкіх воінаў. Вёска Квасоўка — старажытны цэнтр мастацкага промыслу (ручное ткацтва і апрацоўка дрэва).
[правіць] Выдатныя людзі
- Іосіф Баранецкі
- М. А. Абабкава (1935, в. Сухмяні —) — Герой Сацыялістычнай Працы
[правіць] Гл. таксама
- Рака Баранава
- Рака Баярка
- Возера Вензавец
- Вёска Александрова
- Вёска Асочнікі
- Вёска Асташа
- Вёска Ахрымаўцы
- Рака Горніца
- Вёска Лабна-Агароднікі
- Рака Гажанка
- Ліхасельцы
- Сапоцкінскі біялагічны заказнік
- Сіўкава
[правіць] У Сеціве
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)