Аўліяр-Аладжынская бітва (1877)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Руска-турэцкая вайна, 1877—1878
Дата 20 верасня (2 кастрычніка) — 3 (15) кастрычніка 1877
Месца у 30 кіламетрах на паўднёвы ўсход ад Карса, Асманская імперыя
Вынік перамога рускіх
Праціўнікі
Расійская імперыя Чцяг Асманскай імперыі Асманская імперыя
Сілы бакоў
56 тысяч чалавек,
220 гармат[1]
38 тысяч чалавек,
74 гарматы[1]
Страты
764 забітых
(у т.л.- 23 афіцэра),
4707 параненых
(у т.л.- 204 афіцэра),
107 палонных
(у т.л.- 1 афіцэр).
Усяго- 5578 чал.
(у т.л.- 228 афіцэраў).
10 438 забітых і параненых,
8948 палонных
(у т.л.- 2 дывізіённых, 5 брыгадных генералаў, 259 афіцэраў),
3000 дэзерцівала.
Усяго- 22 386 чал.
(у т.л.- 7 генералаў),
35 гармат,
2 сцяга, 3 значка.

Аўліяр-Аладжынская бітва — бітва на Каўказскім ТВД (каля гор Аўліяр і Аладжа) у верасні-кастрычніку 1877 ў час руска-турэцкай вайны 18771878. Руская армія (М. Т. Лорыс-Мелікаў, 56 тыс. ч., 220 гарм.) пасля шэрагу беспаспяховых атак аладжынскіх вышыняў у канцы верасня 1877, абыйшла ўмац. пазіцыі турэцкай арміі (Мухтар-паша, 37 — 38 тыс. ч., 74 гарм.), а потым 15(3).10.1877 адначасовымі ўдарамі з фронту і тылу на працягу трох дзён атачыла і разбіла галоўныя сілы турэцкай арміі, рэшткі сіл адкінула да Карса.

У час бітвы руская армія ўпершыню выкарыстала тэлеграфную сувязь.

Зноскі

  1. а б А — Бюро военных комиссаров / [под общ. ред. А. А. Гречко]. — М.: Военное издательство Министерства обороны СССР, 1976. — С. 62. — (Советская военная энциклопедия).