Андрэй Антонавіч Грэчка

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Андрэй Антонавіч Грэчка (4 (17) кастрычніка 190326 красавіка 1976) — савецкі военачальнік, дзяржаўны і партыйны дзеяч, Маршал Савецкага Саюза, двойчы Герой Савецкага Саюза, Герой ЧССР, міністр абароны СССР.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Андрэй Антонавіч Грэчка нарадзіўся 4 (17) кастрычніка 1903 у слабадзе Галадаеўка (цяпер сяло Куйбышава Куйбышаўскага раёна Растоўскай вобласці) у сям'і селяніна Антона Васільевіча Грэчка.

У Чырвонай Арміі - з 1919 года. Скончыў кавалерыйскую школу (1926), Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ (1936) і Ваенную акадэмію Генеральнага штаба (1941).

Удзельнік Грамадзянскай вайны, радавы. Пасля заканчэння кавалерыйскай школы камандаваў узводам, эскадронам. З кастрычніка 1938 года - начальнік штаба Асобай кавалерыйскай дывізіі ВОВО, удзельнічаў у паходзе ў Заходнюю Беларусь у верасні 1939 года.