Аўтобусны прыпынак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Kölner Tor Erkelenz.jpg
Bushalte met abri bankje en prullenbak.jpg

Аўто́бусныя прыпы́нкі - адмыслова адведзеныя месцы ў горадзе, мястэчку ці вёсцы, на якіх спыняецца грамадскі транспарт, часцей за ўсё аўтобус, тралейбус ці трамвай, для таго каб пасажыры маглі выйсці з салона ці ўвайсці ў яго.

У найпростым выпадку можа пазначацца толькі дарожным знакам 5.12.2 "Месца прыпынку аўтобуса і/ці тралейбуса"[1], але звычайна на прыпынках усталёўваюць падстрэшкі ад дажджу і зэдлі. На прыпынку практычна заўсёды ёсць таблічка з нумарамі маршрутаў аўтобусаў, якія спыняюцца на дадзеным прыпынку, а часта таксама расклад і карта маршрутаў ці раёна. Часам на прыпынках ёсць пункты продажу квіткоў. У буйных гарадах на прыпынках звычайна змяшчаецца вонкавая рэклама. У зоне прыпынкаў грамадскага транспарта часта таксама наносіцца адпаведная дарожная разметка, якая забараняе паркоўку аўтамабіляў.

Тыпы прыпынкаў[правіць | правіць зыходнік]

Ёсць два асноўныя тыпы прыпынкаў:

  • Сталыя прыпынкі: транспарт прыбывае на прыпынкі па раскладзе (часта праз фіксаваныя прамежкі часу).
  • Прыпынак па патрабаванню: транспарт не спыніцца, калі пасажыр не запатрабуе прыпынення. Для гэтага ён можа націснуць на адпаведную кнопку ў салоне ці проста сказаць пра сваё жаданне кіроўцу. Чалавеку, які чакае аўтобус на прыпынку, варта падняць руку (націснуць кнопку пры яе наяўнасці), інакш транспарт можа праехаць міма. Часта ў месцах такіх прыпынкаў няма ніякіх адпаведных знакаў. Надпіс часцяком - "Па патрабаванню", ці назва суседняга населенага пункта з гэтым надпісам.
  • Нядаўна з'явіліся фальшывыя аўтобусныя прыпынкі[2], усталёўваныя побач з домам састарэлых ці лякарняй, яны дазваляюць хутка знайсці збеглых пацыентаў, што пакутуюць захворваннямі кароткатэрміновай памяці.

Зноскі

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]