Багдан Багданавіч Саламярэцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Багдан Саламярэцкі)
Багдан Багданавіч Саламярэцкі
Герб «Равіч»
Герб «Равіч»
староста крычаўскі
1620 — 1630
Папярэднік Канстанцін Галоўчынскі
Пераемнік Аляксандр Дажбог Сапега

Нараджэнне 30 мая 1589(1589-05-30)
Крычаў
Смерць 1630(1630)
Род Саламярэцкія
Бацька Багдан Іванавіч Саламярэцкі
Маці Ева з Корсакаў
Веравызнанне праваслаўе[1]
Дзейнасць палітык

Багдан Багданавіч Саламярэцкі, у хрышчэнні Ісакій (15891630) — вялікалітоўскі арыстакрат герба «Равіч». Староста крычаўскі (з 1620). Адзін з найбольш паслядоўных абаронцаў праваслаўнай веры ў Рэчы Паспалітай.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнік княжацкага роду Саламярэцкіх, галіны смаленскіх князёў Расціславічаў. Сын князя Багдана Іванавіча Саламярэцкага (? — 1602) і Евы з Корсакаў.

Герб Багдана Багданавіча Саламярэцкага

Багдан Багданавіч Саламярэцкі нарадзіўся 30 мая 1589 года ў Крычаве. Яго хросным быў нейкі жабрак, ахрышчаны як Ісакій у імя святога Ісакія Далмацкага. Выхоўваўся ў духу вернасці праваслаўю. З 5 гадоў Багдан пачаў вучыцца ў Лаўрэнція Зізанія, а ў канцы 1590-х гадоў бацька запрасіў іншага вядомага настаўніка і прапаведніка Мялеція Сматрыцкага, пад кіраўніцтвам якога малады Багдан Саламярэцкі праходзіў навучанне. Пасля яны разам выехалі на вучобу ў Еўропу. Багдан вучыўся ва ўніверсітэтах Брэслаў, Нюрнберга, Лейпцыга і Вітэнберга.

Пасля свайго вяртання з-за мяжы ў 1604 працягваў справу бацькі адносна падтрымкі праваслаўя ў Літве і Беларусі. Разам з князем Багданам Агінскім Багдан Саламярэцкі падтрымліваў дзейнасць Віленскага і Менскага праваслаўных брацтваў.

У 1620 у князь Багдан Саламярэцкі быў прызначаны старостам крычаўскім. У 1626 у вырашыў у сваім маёнтку Баркалабава заснаваць Свята-Духаў манастыр для процідзеяння уніі. Аднак гэты план не паспеў ўвасобіць з прычыны раптоўнай смерці ў 1630 годзе. Яго справу завяршыла сястра Алена з мужам Багданам Статкевічам.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]