Бантэайсрэй

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Каардынаты: 13°35′56″ пн. ш. 103°57′46″ у. д. / 13.598889° пн. ш. 103.962778° у. д. (G) (O) (Я)

Banteay Srei full2.jpg

Бантэайсрэй (кхмер.: បន្ទាយស្រី [bɑntiəj srəj], літар. "Цытадэль Жанчыны") — храмавы комплекс на тэрыторыі правінцыі Сіемрэап ў Камбоджы ля падножжа гары Пном Дай ў 25 км на паўночны ўсход ад асноўнай групы храмаў Ангкор. Храм прысвечаны індуісцкаму богу Шыве. Пабудаваны ў часы праўлення Раджэндравармана II, дакладная дата заканчэння будаўніцтва - 967 год. Дата асвячэння - 22 красавіка 967 года.

Храм пабудаваны з чырвонага пясчаніку, навакольныя яго сцены - з латэрыту. Бантэайсрэй - адзіны з ангкорскіх храмаў, пабудаваны не манархам, а каралеўскім саноўнікам Яджнявараха (Khmer: យ ជ្ញ វ រា ហៈ) у сваёй асабістай вотчыне горадзе Ішварапура. На знойдзенай на тэрыторыі храма стэлы напісана, што Яджнявараха быў навукоўцам і філантропам, які дапамагаў жабракам, хворым і нявінным.

Быў знойдзены французамі ў 1914 годзе. Набыў вядомасць праз дзесяць гадоў, адразу пасля таго, як пісьменнік і авантурыст Андрэ Мальро паспрабаваў выкрасці статуі 4-х апсар.

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.

Шаблон:Помнікі Камбоджы