Баравікі (Мядзельскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Баравікі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Колькасць двароў
31
Насельніцтва
66 чалавек (1997)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1797
Паштовыя індэксы
222376
Аўтамабільны код
5
СААТА
6240857006
Баравікі на карце Беларусі ±
Баравікі (Мядзельскі раён) (Беларусь)
Баравікі (Мядзельскі раён)
Баравікі (Мядзельскі раён) (Мінская вобласць)
Баравікі (Мядзельскі раён)

Баравікі́[1] (трансліт.: Baraviki, руск.: Боровики) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крывіцкага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1904 годзе вёска Крывіцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. Працавала школа граматы, дзе ў 1896—1897 навучальным годзе навучалася 9 хлопчыкаў.

У 1921—1939 гадах вёска Крывіцкай гміны Вілейскага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі.

З 12.10.1940 года ў Сіўцоўскім сельсавеце Крывіцкага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 — Маладзечанскай, з 20.01.1960 — Мінскай абласцей, з 25.12.1962 года Мядзельскага раёна, з 08.06.1963 — у Крывіцкім гарпасялковым Савеце.

У 1949 годзе 40 сельскіх гаспадарак аб’ядналі ў калгас «Сцяг Перамогі». З 19.06.1974 года вёска ў складзе калгаса «Беларусь» (цэнтр — Пруднікі).

У 2009 годзе, з пераўтварэннем Крывіцкага пассавета ў сельсавет, Баравікі ўвайшлі ў склад апошняга[2].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1904 год — 211 жыхароў
  • 1908 год — 237 жыхароў
  • 1921 год — 38 двароў, 207 жыхароў
  • 1960 год — 213 жыхароў
  • 1997 год — 31 двор, 66 жыхароў

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Працуе крама, ёсць жывёлагадоўчая ферма.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Рашэнне Мінскага абласнога Савета дэпутатаў № 219 ад 30 кастрычніка 2009 г. «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзела Мінскай вобласці» (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]