Барыс Іванавіч Ладыгін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Барыс Іванавіч Ладыгін
Дата нараджэння 29 студзеня 1896(1896-01-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 31 кастрычніка 1981(1981-10-31) (85 гадоў)
Дзеці Вольга Барысаўна Ладыгіна і Арыядна Барысаўна Ладыгіна
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера Дарогабудаўніцтва
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне член-карэспандэнт АН БССР, прафесар
Альма-матар

Барыс Іванавіч Лады́гін[1] (29 студзеня 1896, г. Сквіра, Кіеўская вобласць, Украіна — 31 кастрычніка 1981) — беларускі вучоны ў галіне дарожнага будаўніцтва. Член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1959), доктар тэхнічных навук (1957), прафесар (1958). Заслужаны работнік вышэйшай школы РСФСР[2]. Дачка Вольга Барысаўна Ладыгіна — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Петраградскі інстытут інжынераў шляхоў зносін у 1921 годзе. З 1926 года кансультант будаўніча-транспартнай секцыі Дзяржплана БССР, з 1929 года начальнік сектара Галоўдартранса БССР, у 1931—1938 гадах загадчык секцыяй Беларускага навукова-даследчага аўтадарожнага інстытута. З 1938 года асістэнт, дацэнт, з 1946 г. загадчык кафедры, у 1951—1953 гадах дэкан, прафесар Саратаўскага аўтамабільна-дарожнага інстытута  (руск.). З 1958 г. загадчык кафедры, з 1966 г. прафесар-кансультант Беларускага політэхнічнага інстытута[2].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Працы ў галіне будаўніцтва  (ням.) і ўдасканалення дарожных пакрыццяў. Распрацаваў прынцыпы класіфікацыі грунтоў і склаў карты тыповых грунтоў Беларусі. Вызначыў умовы тэхніка-эканамічнай мэтазгоднасці прымянення мясцовых каменных матэрыялаў і ў прыватнасці слабых пясчанікаў ў дарожным будаўніцтве. Сфармуляваў умовы трываласці і даўгавечнасці дарожных бетонаў, сістэматызаваў іх паказчыкі[2].

Аўтар 59 навуковых прац, 84 вынаходніцтваў[2].

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Основы прочности и долговечности дорожных бетонов. Мн.: Изд-во МВСС и ПО БССР, 1963.
  • Строительство автомобильных дорог. Мн.: Высшая школа, 1965 (в соавт.).
  • Прочность и долговечность асфальтобетона. Мн.: Наука и техника, 1972 (в соавт.).

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з Арыяднай Пампееўнай Александроўскай, сястрой беларускай спявачкі Ларысы Александроўскай, меў дачок Вольгу (1922—2008), кая стала архітэктарам, і Арыядну (нар. 1927), якая стала вучоным-эстэтыкам і музычным крытыкам.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9.
  2. а б в г Член-корреспондент ЛАДЫГИН Борис Иванович (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]