Барыс Маісееў
Барыс Міхайлавіч Маісееў (4 сакавіка 1954, Магілёў) — расійскі поп-спявак, артыст эстрады, танцоўшчык, харэограф, заслужаны артыст Расіі.
[правіць] Біяграфія
[правіць] 1954-1960-я гады
Нарадзіўся ў 1954 годзе ў Магілёве, у турме. Рос без бацькі, яго маці, Геня Барысаўна Майсеева (Мойсес), была палітвязнем. Памяці маці пасля яе смерці Барыс прысвяціў песню «Глуханямое каханне», бо яна была забітая глуханямым, які памыліўся дзвярыма. Скончыўшы школу, з'ехаў у Мінск, дзе паступіў у харэаграфічнае вучылішча. Вучыўся ў балерыны Младзінскай. Скончыў вучылішча як класічны танцоўшчык.
Працаваў на Украіне ў Харкаўскім тэатры оперы і балета, пачаўшы з пасады артыста і скончыўшы харэографам-пастаноўшчыкам.
[правіць] 1970-я гады
У 1975 годзе з'ехаў у Каўнас, дзе танчыў у музычным тэатры. Пазней стаў галоўным балетмайстрам літоўскага аркестра «Трымітас».
У 1978 годзе стварыў танцавальнае трыо "Экспрэсія", у якім танцаваў з двума дзяўчынамі. Пазней трыо перайшло працаваць у «Тэатр песні» спявачкі Алы Пугачовай.
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Барыс Маісееў
| Гэта пачатак артыкулу. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
