Барыс Рыгоравіч Ягораў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Барыс Рыгоравіч Ягораў
Дата нараджэння 7 (19) жніўня 1892
Месца нараджэння
Дата смерці 15 лютага 1972(1972-02-15)[1] (79 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Барыс Барысавіч Ягораў
Род дзейнасці нейрахірург, урач
Навуковая сфера нейрахірургія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне
Альма-матар
Партыя
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны»
заслужаны дзеяч навукі РСФСР

Барыс Рыгоравіч Ягораў (7 [19] жніўня 1892, Масква — 15 лютага 1972, там жа) — савецкі нейрахірург, акадэмік АМН СССР (1953), заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1958).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта у 1915 годзе. Працаваў пад кіраўніцтвам А. В. Мартынава  (руск.), П. А. Герцэна  (руск.), М. Н. Бурдэнкі.

У 1947—1964 гадах — дырэктар інстытута нейрахірургіі імя М. Н. Бурдэнкі АМН СССР  (руск.). Асноўныя працы прысвечаны анатама-фізіялагічнаму абгрунтаванню і распрацоўцы нейрахірургічных аперацый пры пухлінах, траўматычных паражэннях і захворваннях сасудаў, нервовай сістэмы, лячэнню запаленчых захворванняў мозгу, траўмаў нервовай сістэмы, абязбольванню, пластыцы цвёрдай мазгавой абалонкі. Прапанаваў шэраг новых аперацый для выдалення пухлін мозгу і з нагоды неўралгіі трайніковага нерва. Стварыў школу нейрахірургаў.

Член Міжнароднага таварыства хірургаў, Шведскага медыцынскага таварыства і Таварыства нейрахірургаў ЗША, ганаровы член таварыстваў нейрахірургаў ПНР і ГДР, усесаюзных таварыстваў хірургаў і нейрахірургаў. Узнагароджаны 2 ордэнамі Леніна, 3 іншымі ордэнамі, а таксама медалямі.

Бацька першага ў свеце касманаўта-ўрача Б. Б. Ягорава.

Зноскі

  1. Егоров Борис Григорьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. а б Егоров Борис Григорьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]