Бейлік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцяг Турцыі Гісторыя Турцыі
Герб Турцыі
Сельджукі
Канійскі султанат
Турэцкія бейлікі
Асманская імперыя
Сеўрскі мірны дагавор
Вайна за незалежнасць
Лазанскі мірны дагавор
Кемалізм
Сучасная Турцыя

Партал «Турцыя»

Бейлі́к (турэцк.: beylik) — у цюркскіх землях (у асноўным у Анатоліі сельджукскага і раннеасманскага перыяду (XI—XVI стагоддзя) і Крыме ардынскага і ханскага часу) невялікае феадальнае валоданне, кіраванае беем. Бейлікі ўпершыню ўтварыліся ў Анатоліі ў канцы XI стагоддзя. Больш шырокае распаўсюджанне бейлікі атрымалі ў ходзе распаду Канійскага султаната ў другой палове XIII стагоддзя.

Пасля паразы візантыйцаў у бітве пад Манцыкертам у 1071 годзе сельджукі (галіна агузаў) захапілі Анатолію. Быў заснаваны султанат з цэнтрам у Коньі. Сельджукскія плямёны пад кіраваннем бееў пачалі засяляць тэрыторыю сучаснай Турцыі, прызнаючы ўладу султана ў Коньі.

Уварванне манголаў з усходу  (руск.) прывяло да паслаблення султана ў Коньі. Гэта прывяло да таго, што многія беі сталі фактычна незалежнымі ад султаната.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Рыжов К. Все монархи мира.