Беларускае слова (1941)

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

"Беларускае слова" — газета, якая выдавалася ў Віцебску (друкавалася ў Дзвінску) на беларускай мове пад кантролем германскіх акупацыйных уладаў.

Выходзіла 2 разы на месяц (у лістападзе 1943 — 3 разы). Рэдактары М. Рагуля, Т. Лебяда.

Асвятляла падзеі на франтах 2-й сусветнай вайны, прапагандавала ідэі беларускага нацыяналізму, публікавала антысеміцкія і антырускія матэрыялы. Шмат увагі аддавала пытанням гісторыі, нацыянальнага культурнага жыцця, адукацыі. Друкавала папулярныя гістарычныя нарысы (у рубрыцы "Пазнай сваю мінуўшчыну"), тэатральныя рэцэнзіі, крытычныя агляды беларускай літаратуры, метадычныя рэкамендацыі для настаўнікаў беларускай мовы, каментарыі педагагічных канферэнцый, літаратурныя творы М. Багдановіча, А. Каханоўскай, Т. Лебяды, П. Труса і інш.

Выйшаў не менш за 61 нумар.

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах