Белая сітаўка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Белая сітаўка
Motacilla alba alba cropped.JPG
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Motacilla alba (Linnaeus, 1758)

Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   178476
NCBI   45807
EOL   1050602

Белая сітаўка[1] (Motacilla alba) — невялікая птушка з сямейства сітаўкавых. Гняздуе пераважна ў Еўропе, Азіі і Паўночнай Афрыцы. На больш цёплых землях свайго арэала від вядзе аселы лад жыцця, у той час як папуляцыі больш прахалодных рэгіёнаў мігруюць у Афрыку і назад. Зрэдку белая сітаўка сустракаецца і на Алясцы. Даўжыня цела белай сітаўкі налічвае 16-19 см. і для яе характэрны доўгі хвост. Афарбоўка верхняй часткі цела пераважна шэрая, а ніжняй - белая. Галава таксама белая, з чорным горлам і шапачкай. Маса сітаўкі 20-23 г. Будуе гнёзды ў паглыбленнях, напрыклад, у расколінах сцен, дуплах дрэў, пад стрэхамі будынкаў і складах бярвення. Самкі адкладаюць 5-6 бялёсых з цёмна-шэрымі кропкамі яек, нярэдка двойчы за сезон. Яйкі самка выседжвае на працягу 12-14 дзён. Птушанят кормяць абодва бацькі. Прыкладна праз 15 сутак пасля нараджэння ў птушанят з'яўляецца апярэнне.

Зноскі

  1. Белая сітаўка ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.14. Мн., 2002, С.423, арт.Сітаўкі