Берасцянка
| Берасцянка | ||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | ||||||||||||||
| Тып: | ||||||||||||||
| Падтып: | ||||||||||||||
| Клас: | ||||||||||||||
| Атрад: | ||||||||||||||
| Сямейства: | ||||||||||||||
| Род: | ||||||||||||||
| Від: |
Берасцянка |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
| ' | ||||||||||||||
Лето Резидент Зима canariensis spodiogenys [1] |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Берасцянка, таксама Зябок (Fringílla coélebs) — пеўчая птушка сямейства ўюрковых.
Апісанне [правіць]
Памерам з вераб'я (даўжыня каля 17 см). Афарбоўка апярэння ў самца яркая (асабліва ўвесну): галава сінявата-шэрая, спіна карычняватая з зялёным адценнем, валлё і грудзі буравата-чырвоныя, на крылах вялікія белыя плямы; афарбоўка самкі больш цьмяная. Распаўсюджаны ў Еўропе, Заходняй Азіі і Паўночнай Афрыцы; рассяляецца на Усходзе. Адна з самых шматлікіх птушак Беларусі. Жыве ў лясах і парках ўсіх тыпаў, часта каля жытла чалавека. Гнёзды будуе на дрэвах, маскіруючы іх мохам і лішайнікамі. Часам гняздуе два разы на лета. У кладцы 3-6 блакітнаватыя з крапінкамі яек. Сілкуецца насеннем і зялёнымі часткамі раслін, летам таксама насякомымі і іншымі беспазваночнымі, якімі выкормлівае і птушанят.
Берасцянкі прылятаюць ў першых чыслах красавіка. Гнездаванне і кладку пачынаюць у пачатку траўня. Вылет маладых птушак — у чэрвені. Берасцянкі могуць рабіць дзве кладкі за сезон. Другі вывадак — з чэрвеня па жнівень. Адлёт — з верасня да сярэдзіны кастрычніка. Частка птушак зімуе ў Цэнтральнай Еўропе, астатнія ляцяць у Міжземнамор'е. Узімку можа назірацца на Каўказе, у перадгорных лясах.
Зноскі
- ↑ Distribution map compiled from Snow & Perrins Birds of the Western Palearctic, Harrison An Atlas of the Birds of the Western Palaearctic, and Clement et al. Finches & Sparrows.