Сардзінія
Сардзінія — востраў у Міжземным моры, знаходзіцца на захад ад Апенінскага паўвострава паміж Сіцыліяй і Корсіка, з'яўляецца другім па велічыні востравам Міжземнага мора. Уваходзіць у склад Італіі ў якасці аўтаномнага рэгіёна (аўтаномнай вобласці) Сардзінія (іт. Regione Autonoma della Sardegna, Сарды. Rezione Autònoma de sa Sardigna).
Гісторыя[правіць]
У канцы I тысячагоддзя да н.э. востравам валодаў Карфаген. Тут здавён часу здабывалі і апрацоўвалі металы, што прыцягвала сюды заваёўнікаў. У выніку барацьбы карфагенцаў з фінікійцамі абарыгены былі выціснуты ўглыб вострава. Прырода тут даволі жорсткая. У асноўным гэта гарыстае плато з небагатай расліннасцю з-за сухасці і гарачыні вятроў, мала рэчак, ды і тыя ўлетку бязводныя. Таму выгнаныя ўглыб вострава мясцовыя жыхары былі асуджаныя на беднасць. У часы рымскіх заваёў (пасля Пунічных войнаў) востраў служыў месцам ссылкі няўгодных і злачынцаў. Загартаваныя суровымі ўмовамі сардзінцы пасля распаду Рымскай імперыі здолелі стварыць ваярскія дружыны, якія нават дапамагалі Рыму змагацца супраць арабаў. Пазней Рым здзяйсняў патранат над суверэнным востравам. У ХI ст. пачалася экспансія генуэзцаў і пізанцаў. Апошнія моцна паўплывалі на мясцовае мастацтва. На працягу ХIV і ХV ст. за востраў змагалася каралеўства Арагон. Пад яго ўладай (пазней іспанскай) аднавіліся феадальныя адносіны, мясцовым правіцелем быў прызначаны віцэ-кароль. Іспанскае праўленне доўжылася да пачатку ХVIII ст.[1]
Зноскі
- ↑ Encyclopaedia Britannica. V. 19. London—Toronto, 1962. P. 992—994.
Гл. таксама[правіць]
| Гэта пачатак артыкула. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
