Перайсці да зместу

Беркаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Беркаў
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
19[1] чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375-2357
Паштовы індэкс
247308
Аўтамабільны код
3
СААТА
3240824006
Беркаў на карце Беларусі ±
Беркаў (Беларусь)
Беркаў
Беркаў (Гомельская вобласць)
Беркаў

Бе́ркаў[2] (трансліт.: Bierkaŭ, руск.: Берков) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Парэцкага сельсавета.

У 12 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, у 4 км на поўнач ад Парэчча, у 14 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі АсіповічыЖлобін.

Водная сістэма

[правіць | правіць зыходнік]

У 1 км на ўсход — рака Пціч (прыток Прыпяці). На поўначы і захадзе — сетка меліярацыйных каналаў. За 2,2 км на паўднёвы захад — возера Овінскае.

Экалогія і прырода

[правіць | правіць зыходнік]

Вакол вёскі размяшчаецца лес.

Транспартная сістэма

[правіць | правіць зыходнік]

Транспартная сувязь па прасёлкавай, а затым па аўтамабільнай дарозе Харомцы — Парэчча.

Планіроўка — 2 кароткія вуліцы. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу. У складзе сельскагаспадарчага ААТ «Парэчча-Арэса» з цэнтрам у Парэччы.

Па пісьмовых крыніцах вёска вядомая з XIX стагоддзя, як засценак у Бабруйскім павеце Мінскай губерні у складзе маёнтка Харомцы памешчыка Ксаверыя Восіпавіча Вішчынскага.

У 1921 годзе ў вёсцы адкрыта школа. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Новае жыццё».

Падчас Вялікай Айчыннай вайны, у красавіку 1942 года, карнікі спалілі 5 двароў і забілі 25 жыхароў; 27 жыхароў вёскі загінулі на фронце.

  • 2011 год — 19 жыхароў.
  • 1908 год — 22 двары, 219 жыхароў.
  • 1940 год — 24 двары.
  • 1959 год — 163 жыхары (паводле перапісу).
  • 1997 год — 29 двароў, 52 жыхары.
  • 2004 год — 22 двары, 39 жыхароў.

Зноскі

  1. Дадзеныя сельсавета на 1 ліпеня 2011 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Акцябрскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 1997. — 478 с. ISBN 985-6302-03-X