Бледная паганка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Бледная паганка
Amanita phalloides.JPG
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Amanita phalloides Link, 1833

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI   67723

Бледная паганка, мухамор зялёны, белы мухамор (Amanita phalloides) — шапкавы базідыяльны грыб сямейства мухаморавых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шапка дыяметрам 5—10 см, званочкавая, пазней пуката-распасцёртая, бледна- або аліўкава-зялёная, радзей белаватая, слізкаватая, укрытая рэдкімі шматкамі. Пласцінкі белыя або ледзь зеленаватыя. Ножка белая, з кольцам у верхняй частцы, каля асновы расшыраная накшталт клубня, з адкрытай вольвай (похвай). Утварае мікарызу з лісцевымі дрэвамі.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Пашырана ў Еўропе, Азіі, Паўночнай Амерыцы і Паўночнай Афрыцы. На Беларусі трапляецца пераважна ў заходніх і паўднёвых раёнах, расце ў свежых і вільготных шыракалістых і мяшаных лясах, у сфагнавых хвойніках з дамешкай бярозы.

Небяспека для чалавека[правіць | правіць зыходнік]

Смяротна ядавіты грыб; мае таксічныя поліпептыды: фалаідзін (смяротная доза для чалавека 0,02—0,03 г), фалаін, a- і p-аманіціны і інш. Нярэдкія выпадкі атручэння з-за памылак пры вызначэнні віду ў час збору грыбоў; бледная паганка падобная да шампіньёнаў, адрозніваецца ад іх белым колерам пласцінак і наяўнасцю вольвы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бледная паганка // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.
  • Бледная паганка // БЭ ў 18 т. Т. 3. — Мн.: БелЭн. 1996.