Зялёнка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Зялёнка
Tricholoma flavovirens.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Tricholoma equestre (L.) P. Kumm.

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
NCBI   76322
EOL   134136
MB   176119

Зялёнка (Tricholoma flavovirens, Tricholoma equestre) — шапкавы базідыяльны грыб сямейства радоўкавых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шапка дыяметрам 3—10 см, пукатая, потым плоская, ліпкая, валакністая, жаўтавата-зялёная, у цэнтры бураватая, па краі звычайна растрэскваецца. Мякаць шчыльная, жаўтаватая, з прыемным смакам і мучным пахам. Гіменафор прырослы. Пласцінкі шырокія, выемчатыя, жаўтавата-зялёныя. Ножка цыліндрычная, суцэльная, падоўжана-валакністая, дробналускаватая, аднаго колеру з шапкай.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Пашыраны ў Еўразіі і Паўночнай Амерыцы; на Беларусі трапляецца ўсюды. Расце вялікімі групамі ў сухіх хваёвых лясах на пясчанай глебе. Пладаносіць у верасні—кастрычніку (лістападзе).

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Ядомая (спажываецца свежая, марынаваная, салёная). У складзе грыба знойдзены антыкаагулянты[1].

Зноскі

  1. Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Зялёнка // БЭ ў 18 т. Т. 7. Мн., 1998.