Боўблі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Боўблі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 17
Паштовыя індэксы
223023
Аўтамабільны код
5
Боўблі на карце Беларусі ±
Боўблі (Беларусь)
Боўблі
Боўблі (Мінская вобласць)
Боўблі

Бо́ўблі[1] (трансліт.: Boŭbli, руск.: Бовбли) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Лашанскага сельсавета.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва Боўблі паходзіць ад балцка-літоўскага антрапоніма мянушкавага тыпу Baublys. Вядомае і такое сучаснае літоўскае прозвішча, яно звязанае з літоўскім baublys «пугач» (птушка сямейства совападобных), далей да baubti «кугукаць па-савінаму; раўсці».

Адыменнае паходжанне тапоніма Боўблі пацвярджае прозвішча «Баўблёнак», якое (у форме «Бавблёнок») двойчы фіксуецца на могілках суседняй з Боўблямі вёскі Путнікі. Баўблёнкі — нашчадкі Боўбля. На тэрыторыі цяперашняй Беларусі вядомыя прозвішчы «Боўбель», «Баўбель»[2].

Побач з Боўблямі — Ашнарава, Дзінаравічы, Ломшына, назвы якіх таксама паходзяць ад балцка-літоўскіх антрапонімаў (двухасноўных Vaišnoras, Deinoras, аднаасноўнага Lumšys).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Назвы паселішч у гэтым мікрарэгіёне, утвораныя ад балцка-літоўскіх імёнаў (Боўблі, Дэйнаравічы, Вейшнарава, Лумшына і інш.), а таксама цяперашнія вядомыя ў мясцовасці прозвішчы — Трыч, Бурэйка, Даўбор, Ганеста, Шакаль і іншыя — могуць сведчыць пра ранейшае аўтахтоннае балцкае насельніцтва.

У 2014 годзе пры будоўлі 2-й кальцавой мінскай аўтадарогі на ўскраіне Боўбляў знайшлі рэшткі паселішча ХІІ-ХІІІ ст., плошчай 1,5 га.

Паселішча мела аднавулічную структуру, было знойдзена 55 аб’ектаў (рэшткі печаў, сляды будынкаў). Не было знойдзена сельскагаспадарчых прылад, але знайшлі шмат фрагментаў зброі. Мяркуюць, тут было ваеннае пасяленне, апорны пункт княжацкай адміністрацыі не далёкага адсюль Заслаўя. Пазней паселішча пакінута, напэўна, пасля спалення Заслаўя ў канцы XIII ст. і праз заняпад там гарадскога жыцця ў XIV—XV ст.[3]

Праз Боўблі праходзіў стары «кацярынінскі тракт», што вёў у Вільню. Паводле расказаў мясцовых жыхароў, абапал тракту яшчэ ў 2-й палове ХХ ст. раслі таўшчэзныя бярозы.

Побач Боўбляў падчас 2-й сусветнай вайны ў балота ўпаў самалёт Гастэла.

Станам на 2023 год у вёсцы — візуальна 7 дамоў, з іх толькі ў адным жыхары родам з Боўбляў. На ўездзе ў Боўблі — паварот на шматдамовае садовае таварыства.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. М. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўнай лексікі. Мінск, 1969. С. 45.
  3. В. Лакиза, А. Войтехович. Археология на МКАД-2: дорога из прошлого в настоящее // Наука и инновации. № 9 (175). 2017. С. 35.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]