Браткі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Браткі
Viola tricolor whole.jpg
Браткі. Агульны выгляд квітнеючай расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Viola tricolor L., (1753)

Падвіды
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   22175
NCBI   214053
EOL   584541
GRIN   t:41789
IPNI   869428-1
TPL   kew-2461201

Бра́ткі (Viola tricolor) — адна- і двухгадовая травяністая расліна сямейства фіялкавых. Народныя назвы: брат з сястрою, трава трыцветная, трайцвет, махвіцы.

Вышыня 10—12 см, з некалькімі сцябламі. Прыкаранёвае лісце круглавата-сэрцападобныя, сцябловае — ланцэтападобнае. Кветкі двухсіметрычныя, стракатыя, са шпоркай: верхнія пялёсткі фіялетавыя, ліловыя або сінія, бакавыя белавата-жоўтыя, ніжні пялёстак — серна-жоўты або фіялетавы. Плод — каробачка.

Пашыраны ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар'я. Растуць на сухіх лугах, лясных палянах, каля дарог, у хмызняку, на палях як пустазелле. Цвітуць у красавіку — кастрычніку.

Лекавыя расліны. Родапачынальнікі садовых форм і сартоў.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Браткі // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ, 1979.