Браціслаўскі замак
Браціслаўскі замак (славацк.: Bratislavský hrad) — цэнтральны і найважнейшы замак у Браціславе, які многія стагоддзі з'яўляецца неад'емнай часткай гарадской панарамы.
Манументальны «град», узноўлены з руінаў у другой палове XX ст., сімвалізуе больш за тысячу гадоў славацкай гісторыі, размешчаны на паўднёвым астроге Малых Карпатаў, на ўцёсе над левым берагам Дуная, у перакрыжавання дарогаў міжнароднага значэння. Браціслаўскі замак — адзін з галоўных дамінантаў горада, нацыянальна культурны помнік.
[правіць] Інтэр'ер
Планіроўка Градскага палаца захавала элементы Сігізмундавай готыкі (рыцарская зала, эркер у аркадзе) і Тэрэзіянскага барока. Для рэпрэзентатыўных функцый каралеўскага барочнага палаца характэрны прадстаўнічыя архітэктанічныя элементы, такія, як урачыстыя лесвіцы, якія займаюць сабой цэлае крыло, і вестыбюль. Ад рэнесансу засталіся толькі фрагменты ў паўднёва-усходнім вуглу з багатым роспісам скляпенняў і з расліннымі арнаментамі на сценах былога эркера. Тэрыторыя першага паверху служыць прадстаўніцкім мэтам Славацкай народнай рады. У федэральнай зале ў кастрычніку 1968 года быў падпісаны закон пра Чэхаславацкую федэрацыю. Гэтыя ўрачыстыя памяшканні ўпрыгожаны цэлым шэрагам твораў выбітных сучасных майстроў славацкага мастацтва.
[правіць] У Сеціве
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Браціслаўскі замак
| Гэта пачатак артыкулу. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |