Горад Браціслава

З пляцоўкі Вікіпедыя.
(Пасля перасылкі з Браціслава)
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Браціслава
славацк.: Bratislava
Bratislava Montage.jpg
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Bratislava Panorama 01 crop.jpg

Каардынаты: 48°08′41″ пн. ш. 17°06′46″ у. д. / 48.144722° пн. ш. 17.112778° у. д. (G) (O) (Я)48°08′41″ пн. ш. 17°06′46″ у. д. / 48.144722° пн. ш. 17.112778° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна Славакія
Край Браціслаўскі край
Першае згадванне 907
Ранейшыя назвы Пожань, Прэсбург, Прэшпарак
Плошча 368 км²
Вышыня НУМ 140 м
Насельніцтва (2009) 431 061 чалавек
Шчыльнасць 1171 чал./км²
Нацыянальны склад славакі (91,4%), венгры, чэхі
Канфесійны склад каталікі 56,7%, атэісты 29,3%, лютэране 6 %, астатнія 4,7 %
Этнахаронім брацісла́вец, брацісла́ўка, брацісла́ўцы
Часавы пояс UTC+1, улетку UTC+2
Тэлефонны код +421 02
Паштовыя індэксы 8XX XX
Аўтамабільны код BA,BL
Афіцыйны сайт http://www.bratislava.sk/
(славацк.)  (англ.)  (ням.) 

Браціслава (Славакія)
Браціслава
Браціслава

БРАЦІСЛАВА, горад у Славакіі, сталіца краіны. Размешчаная на высокім левым беразе Дуная (невялікая частка раёнаў на правым беразе), у падножжа Малых Карпат, у асяроддзі лесапаркавай зоны.

Насельніцтва 425.459 чал. (2005).

Гісторыя[правіць]

Ва II ст. да н.э. тут было старажытна паселішча кельтаў. У I ст. — рымскі ваенны лагер. У V ст. на тэрыторыі сучаснай Браціславы з'явіліся славянскія плямёны. У X ст. Браціслава згадваецца як крэпасць Вялікамараўскага княства. У 907 г. у сцен горада венгры разграмілі чэшскае войска і Браціслава ўвайшла ў склад Венгерскага каралеўства пад назвай Пажонь. У ХIII ст. свабодны каралеўскі горад. Пачалася актыўная нямецкая каланізацыя і горад набыў новы назоў — Прэсбург. З 1541—1784 гг. сталіца Венгерскага каралеўства, рэзідэнцыя караля і архібіскупа. З 1541—1848 гг. у Браціславе праводзіліся паседжанні венгерскага дзяржаўнага збору і каранаванне каралёў. У 1805 г. недалёка ад Прэсбурга адбылася Аўстэрліцкая бітва, у якой Напалеон I разбіў войскі Аўстрыі і Расіі. Тут быў складзены Прэсбургскі мір паміж Францыяй і Аўстрыяй (1805). З студзеня 1919 г. Браціслава сталіца Славакіі ў складзе Чэхаславацкай рэспублікі. У 1939—1945 гг. сталіца Славацкай дзяржавы. 4 красавіка 1945 г. вызвалена Савецкім Арміяй. З 1993 г. Браціслава сталіца незалежнай Славацкай Рэспублікі.

Славутасці[правіць]

Будаўніцтва моста праз Дунай. 1971 г.

Гл. таксама[правіць]