Славакія

З Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці
Slovenská republika
Сцяг Славакіі Герб Славакіі
(Сцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: няма
Выява:Europe location SK.png
Афіцыйная мова славацкая
Сталіца Браціслава
Найбуйнейшы горад Браціслава
Урад рэспубліка
Іван Гашпаравіч
Робэрт Фіца
Плошча
 - Агульная
 - % вады
130-е месца ў свеце
49 037 км2
нязначны
Насельніцтва
 - Агульнае (2007)
 - Шчыльнасць
110-е месца ў свеце
5 447 502
111/км²
СУП
 - Агульны (2007)
 - на душу насельніцтва
61-е месца ў свеце
$99,19 млрд
$19 171
Валюта Славацкая крона (SKK)
Часавы пояс
 - улетку
CET (UTC+1)
СEST (UTC+2)
Незалежнасць
Падзел Чэхаславакія

1 студзеня 1993
Дзяржаўны гімн Nad Tatrou sa blýska
Аўтамабільны знак SK
Дамен верхняга ўзроўню .sk
Тэлефонны код +421

СЛАВА́КІЯ, краіна ў Еўропе. Мяжуе з Венгрыяй, Аўстрыяй, Чэхіяй, Польшчай і Украінай. Непасрэднага выхаду да мораў не мае.

Змест

[правіць] Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Славакіі

Славяне засялілі тэрыторыю Славакіі ў V ст. Славакія была часткай цэнтра імперыі Сама VII ст, пазней на тэрыторыі Славакіі размяшчалася Нітранскае княства. Найвышэйшага развіцця прота-славацкая дзяржава, вядомае як Вялікая Маравія, дасягнула ў IX ст. з прыходам Кірылы і Мяфодзія і экспансіяй пад правадырствам князя Сватаплука. У канчатковым выніку Славакія стала часткай каралеўства Венгрыя у XI-XIV стагоддзях, а затым пазней знаходзілася ў складзе Аўстра-Венгрыі аж да яе распаду ў 1918. У гэтым годзе Славакія аб'ядналася з Чэхіяй і Падкарпацкай Руссю і была ўтворанна дзяржава Чэхаславакія.

З прычыны распаду гэтай краіны пасля Мюнхенскай дамовы 1938 г, Славакія стала асобнай рэспублікай якая кантралявалася Нацысцкай Германіяй (гл. Першая Славацкая рэспубліка).

Пасля Другой сусветнай вайны Чэхаславакія ізноў была адноўленая і патрапіла пад уплыў Савецкага Звяза і Арганізацыі Варшаўскай дамовы з 1945.

Канец камуністычнай Чэхаславакіі ў 1989 падчас мірнай Аксамітнай рэвалюцыі азначаў таксама канец для Чэхаславакіі як цэлага і стварэнне двух асобных дзяржаў Славакіі і Чэхіі ідучых сваімі ўласнымі шляхамі пасля 1 студзеня 1993. Славакія стала членам Еўрасаюза 1 мая 2004, а 21 снежня 2007 увайшла ў Шэнгенскую зону

[правіць] Палітычная структура

Славакія ўступіла ў НАТО 29 сакавіка 2004 і ў Еўрапейскі Саюз 1 мая 2004.

Главою дзяржавы у Славакіі з'яўляецца прэзідэнт, абіраны ўсеагульным прамым галасаваннем на 5-летні тэрмін. Вялікая частка выканаўчай улады ўскладзеная на главы ўрада, прэм'ер-міністра, які звычайна з'яўляецца лідэрам партыі або кааліцыі атрымалай большасць на выбарах у парламент і прызначаецца прэзідэнтам. Пакінутая частка кабінета прызначаецца прэзідэнтам па рэкамендацыі прэм'ер-міністра.

Вышэйшым заканадаўчым органам Славакіі з'яўляецца 150-мясцовая аднапалатная Народная Рада Славацкай Рэспублікі (Narodna Rada Slovenskej Republiky). Дэлегаты абіраюцца на 4-летні тэрмін на базе прапарцыйнага прадстаўніцтва.

Парламент можа адправіць прэзідэнта ў адстаўку, калі за гэта прагаласуюць тры пятых ад усяго ліку дэпутатаў. Прэзідэнт можа распусціць парламент, калі ён тройчы на працягу месяца пасля выбараў не ўхваліць праграмную заяву ўрада.

Вышэйшы судовы орган — Канстытуцыйны Суд (Ustavny sud). 13 членаў гэтага суду сцвярджаюцца прэзідэнтам з некалькіх кандыдатаў прадстаўленых парламентам.

[правіць] Адміністрацыйнае дзяленне

Славакія дзеліцца на 8 краяў, якія завуцца па назве свайго адміністрацыйнага цэнтра.

Край дзеляцца на некалькі раёнаў (славацк.: okresy, ад.л. славацк.: okres). Усяго ў Славакіі цяпер 79 раёнаў.

[правіць] Геаграфічныя дадзеныя

Для славацкага ландшафту характэрная гарыстая прырода, з Карпацкімі горамі, праходзячымі праз вялікую палову паўночнай часткі краіны. Самая высакагорная частка Карпат — Высокія Татры, якія з'яўляюцца папулярнымі лыжнымі месцамі, з мноствам маляўнічых азёр і далін, а таксама тут знаходзіцца найвысокая кропка Славакіі і ўсіх Карпат Герлахаўскі Штыт (Gerlachovsky stit) вышынёю 2655 м.

Нізіны размешчаныя ў паўднёва заходняй (уздоўж Дуная) і паўднёваўсходняй частках Славакіі. Галоўнымі рэкамі Славакіі, акрамя Дуная, з'яўляюцца таксама Падваг і Грон.

Клімат Славакіі умераны.

[правіць] Эканоміка

Асноўны артыкул: Эканоміка Славакіі

Паводле даследавання нямецкай Гандлёвай палаты, праведзенага ў сакавіку 2004, каля паловы нямецкіх фундатараў разглядаюць Славакію як лепшае месца для інвестыцый.

Славакія пераадолела вялікую частку складанага пераходу ад цэнтралізаванай планавай эканомікі да сучаснай рынкавай. Урад краіны дамаглося ў 2001 істотнага прагрэсу ў макраэканамічнай стабілізацыі і структурных рэформах. У асноўным завершаная прыватызацыя, банкаўскі сектар амаль цалкам знаходзіцца ў руках замежнікаў і замежныя інвестыцыі растуць. Славацкая эканоміка перасягнула чаканні ранніх 2000-х, за выключэннем спаду ў экспарце. Ажыўленне ўнутранага попыту ў 2002, часткова дзякуючы росту прыбыткаў, кампенсуе запаволенне росту экспарту, дапамагаючы эканоміцы ісці да яе найбольшага росту м з 1998. Беспрацоўе, якое дасягала 19,8 % у канцы 2001, істотна знізілася да 2003.

[правіць] Насельніцтва

Асноўны артыкул: Насельніцтва Славакіі

Колькасць насельніцтва — 5,38 млн. чал.

Большасць жыхароў Славакіі з'яўляюцца этнічнымі славакамі (86 %). Венгры — найбольшая меншасць (10 %), пражываюць у асноўным у паўднёвых і ўсходніх рэгіёнах краіны. Іншыя этнічныя гурты ўключаюць цыган, чэхаў, русінаў, украінцаў, немцаў і палякаў.

Афіцыйная дзяржаўная мова — славацкая, прыналежыць да гурта славянскіх моў. Але венгерская мае роўную хадню ў паўднёвай Славакіі.

[правіць] Культура

Асноўны артыкул: Культура Славакіі

[правіць] Гл. таксама

[правіць] Спасылкі

У ВiкiСховішчы ёсць выявы з тэмай: Slovakia


На іншых мовах