Малыя Карпаты
Малыя Карпаты (славацк.: Malé Karpaty, ням.: Kleine Karpaten) частка Заходніх Карпатаў у Славакіі, якая працягнулася ад Новага Места-па-над-Вагам да Браціславы. Найвышэйшая кропка — гара Зарубы, 768 м. над узроўнем мора, што размешчана нездалёк ад вёскі Смоленіцэ. У 1976 годзе Малыя Карпаты былі ўзяты пад абарону дзяржавы ў якасці ландшафтнага запаведніка, які ахапіў тэрыторыю ў 646,1 км². Частка Малых Карпатаў знаходзіцца таксама ў Аўстрыі, гэта Хундсхаймер Берге з найвышэйшай кропкай Хундсхаймер Берг, 480 м.
У Малых Карпатах ёсьць цікавыя пячоры. Пячора Дрыны сягае даўжыні 680 м., а Дзерава Скала захавала сведчанні пра быццё тут чалавека разумнага ў эпоху неаліта.
Малыя Карпаты пакрытыя ў асноўным змешаным лесам, які складаецца з буку, ясеня, клёна ды ліпы. Флора Малых Карпат даволі разнастайная, тры віды раслінаў сустракаюцца на тэрыторыі Славакіі толькі ў Малых Карпатах.
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Малыя Карпаты
