Узленскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Узленскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Мядзельскі раён
Уключаў 10 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Узла
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 23 сакавіка 1987

У́зленскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Узла.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Брусоўскі сельсавет у складзе Мядзельскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Брусы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 23 снежня 1965 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Узла[1]. 1 кастрычніка 1973 года сельсавет перайменаваны ва Узленскі[2]. 23 сакавіка 1987 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Сваткаўскага сельсавета[3].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 10 населеных пунктаў: вёскі Альсевічы, Андрэйкі, Бонда, Брусы, Замашша, Лужы, Русакі, Старынкі, Узла і Яжджэнцы.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 снежня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 1 (1121).
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 1 кастрычніка 1973 г. Аб перайменаванні асобных сельсаветаў Мінскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 28 (1402).
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларуская ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.