Старынкі 2

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Старынкі 2
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
13 чалавек (2011)
Нацыянальны склад
беларусы
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1797
Паштовы індэкс
223806
Аўтамабільны код
5
Старынкі 2 на карце Беларусі ±
Старынкі 2 (Беларусь)
Старынкі 2
Старынкі 2 (Мінская вобласць)
Старынкі 2

Стары́нкі 2[1] (трансліт.: Starynki 2, руск.: Старинки 2) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Сваткаўскага сельсавета. За 21 км на паўднёвы ўсход ад Мядзела, 16 км ад чыгуначнай станцыі Княгінін на лініі Полацк — Маладзечна.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядома з XVII стагоддзя. У 1652 годзе — сяло. З 1793 года ў Расійскай імперыі. У 1846 годзе — 18 двароў, 179 жыхароў, у складзе маёнтка Вузла Вілейскага павета, уладанне графа Тызенгаўза. У 1875 годзе ў вёсцы адкрыта школа граматы. Паводле перапісу 1897 года — 34 двары, 247 жыхароў. У 1904 годзе — вёска, 279 жыхароў і засценак 44 жыхары.

У Першую сусветную вайну акупіравана германскімі войскамі. У 1921—1939 гадах у складзе Польшчы, у складзе гміны Мядзел Пастаўскага павета Віленскага ваяводства. У 1921 годзе ў вёсцы 55 двароў і 302 жыхары[2], у засценку 8 двароў і 59 жыхароў.

З верасня 1939 года ў складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 года ў Сваткаўскім сельсавеце Мядзельскага раёна Вілейскай вобласці. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці. У 1940 годзе 59 двароў, 309 жыхароў. Арганізаваны калгас імя Варашылава. У Вялікую Айчынную вайну акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Гітлераўцы спалілі 3 дамы і знішчылі 4 вяскоўцаў, яшчэ чатыры загінулі на партызанскім фронце. У 1949 годзе аднавілі калгас. У 1960 годзе — 276 жыхароў, у 1970 годзе — 191 жыхар. У 1997 годзе — 35 гаспадарак, 54 жыхары. У 2011 годзе — 13 жыхароў.

Да 23 сакавіка 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Узленскага сельсавета[3].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1921 год — 302 жыхары, 55 двароў[2].
  • 1931 год — 335 жыхароў, 58 двароў[4].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. а б Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 30.
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларуская ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  4. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 42

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]