Брынёва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Брынёва
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
7 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2353
Паштовыя індэксы
247953
Аўтамабільны код
3
СААТА
3216828011
Брынёва на карце Беларусі ±
Брынёва (Беларусь)
Брынёва
Брынёва (Гомельская вобласць)
Брынёва

Брынёва[1] (трансліт.: Bryniova, руск.: Бринёво) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Марохараўскага сельсавета. Чыгуначная станцыя на лініі Лунінец — Гомель.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 10 км на ўсход ад Жыткавіч, 228 км ад Гомеля.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Будынкі драўляныя, уздоўж чыгункі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснавана ў XIX стагоддзі як маёнтак памешчыка Г. А. Кяневіча, дзе было пачата вытворчасць цукру і ў 1861 годзе выпушчана прадукцыі на 1100 рублёў. З 1884 года працаваў бровар. З пускам у эксплуатацыю 15 лютага 1886 года чыгункі Лунінец — Калінкавічы пачаў дзейнічаць раз'езд, а затым чыгуначная станцыя. Падчас Вялікай Айчыннай вайны вызвалена ад захопнікаў 5 ліпеня 1944 года.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год — 3 гаспадаркі, 7 жыхароў.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1959 год — 54 жыхара (паводле перапісу).
  • 2004 год — 3 гаспадаркі, 7 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Брынёў, м.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]