Бубонная чума

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Бубонная чума
Plague -buboes.jpg

Бубо́нная чума́ — пераважная форма чумы ў чалавека. Чума — вострае прыродна-ачаговае бактэрыяльнае захворванне, якое выклікаецца бактэрыяй Yersinia pestis і пераносіцца блыхамі, якія паразітуюць на пацуках. Адносіцца да асабліва небяспечных інфекцый. Бубонная чума развіваецца пры пранікненні ўзбуджальніка праз скуру, характарызуецца балючым запаленнем лімфатычных вузлоў («бубонаў»), часцей за ўсё — пахвінных, радзей — падпахавых, праяўляецца ліхаманкай і выяўленай інтаксікацыяй. Інкубацыйны перыяд — 2-6, радзей 1-12 дзён[2][3].

Заражэнне ад чалавека да чалавека, як правіла, адбываецца паветрана-кропельным шляхам і прыводзіць да развіцця лёгачнай формы чумы. Таксама да развіцця лёгачнай формы чумы прыводзіць ускладненне бубоннай чумы чумной пнеўманіяй.

Рэгіёны свету, эндэмічныя па чуме: В'етнам, М'янма, Балівія, Эквадор, Туркменістан, Каракалпакія[2], Кыргызстан[4].

Традыцыйна бубонная чума лічыцца той хваробай, якая стала прычынай так званай «Чорнай смерці», хоць асобныя навукоўцы аспрэчваюць гэты пункт гледжання[5]. Тым не менш, традыцыйную версію пацвердзілі генетычныя даследаванні рэштак ахвяр «Чорнай смерці».

Зноскі

  1. Джон Ллойд и Джон Митчинсон Вторая Книга всеобщих заблуждений — М.: Фантом Пресс, 2012. — С. 53. — 416 с. — ISBN 978-5-86471-619-9.
  2. 2,0 2,1 Ада Гарбачова, Вікторыя Панфілава Расіі пагражае бубонная чума (руск.) . uniros.ru (2004-07-06). Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2011. Праверана 7 снежня 2008.
  3. Бубонная чума (руск.) . Независимая газета. Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2011. Праверана 7 декабря 2008.
  4. У Кыргызстане 15-летні падлетак, які з'еў шашлык з сурка, памёр ад бубоннай чумы, Выданне Newsru.com
  5. Bergdolt K. Die Pest: Geschichte des Schwarzen Todes. — München: C.H.Beck, 2006, S. 12. (ням.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Фёдоров В. Н., Рогозин И. И., Фенюк Б. К. Профилактика чумы / Под ред. Б. Н. Пастухова — Изд. 2-е, испр. и доп. — М.: Медгиз, 1955. — 230 с. — 10 000 экз.