Ліхаманка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ліхаманка
МКХ-10 R50.50.
МКХ-9 780.6780.6
DiseasesDB 18924
MedlinePlus 003090
eMedicine med/785 
MeSH D005334
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ліхаманка (лац.: febris) — неспецыфічны тыповы паталагічны працэс, адным з прыкмет якога з’яўляецца змяненне тэрмарэгуляцыі і павышэнне тэмпературы цела.

У эвалюцыі ліхаманка ўзнікла як абаронча-прыстасаванчая рэакцыя на інфекцыю арганізма вышэйшых жывёл і чалавека, таму акрамя павышэння тэмпературы цела пры гэтым працэсе назіраюцца і іншыя з’явы, характэрныя для інфекцыйнай паталогіі.

У мінулым ўсе хваробы, якія суправаджаюцца пад’ёмам тэмпературы цела, называлі ліхаманкай, аднак у сучасным навуковым разуменні ліхаманка не з’яўляецца захворваннем. Разам з тым, у сучасных назвах шэрагу назалагічных адзінках тэрмін ліхаманка прысутнічае, напрыклад плямістая ліхаманка скалістых гор, ліхаманка папатачы, гемарагічная ліхаманка Эбола і інш.

Сутнасць ліхаманкі складаецца ў такім адказе апарата тэрмарэгуляцыі вышэйшых гомаятэрмных жывёл і чалавека на спецыфічныя рэчывы (пірагены), які характарызуецца часовым зрухам ва ўстаноўчай кропцы тэмпературнага гамеастаза на больш высокі ўзровень, пры абавязковым захаванні саміх механізмаў термарэгуляцыі, у чым складаецца прынцыповае адрозненне ліхаманкі ад гіпертэрміі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]