Будысцкі каляндар
Будысцкі каляндар — месяцова-сонечны каляндар, які выкарыстоўваецца ў краінах Паўднёва-Усходняй Азіі — Камбоджы, Лаосе, Тайландзе, М’янме (раней вядомай як Бірма) і Шры-Ланцы ў некалькіх дастаткова падобных адна да адной формах. Месяцы календара складаюцца з 29 альбо 30 дзён з дадатковымі адным днём альбо адным месяцам, якія дадаюцца да звычайнага цыклу. Усе формы календара заснаваныя на календары Сур'я Сыданта часоў 3 стагодздзя, але не сучаснай яго формы (абедзве яго формы выкарыстоўваюцца рознымі індыйскімі календарамі).
Змест |
[правіць] Сістэма календара
Звычайна месяцова-сонечная сістэма ўстаўкі дзён у каляндар дадае 7 дадатковых месяцаў (adhikamasa) кожныя 19 гадоў і 11 дадатковых дзён (adhikavara) кожныя 57 гадоў, але гэта толькі прыблізныя звесткі вынікаў назіранняў за выкарыстаннем календара. Сярэдні год — гэта адлік 365.25875 дзён магаюгі, што складаецца з 4 320 000 гадоў. Выкарыстоўваецца больш просты варыянт, паводле якога кожныя 800 гадоў складаюцца з 292 207 дзён (здабыткі ад дзялення на 5400). Такі год крыху даўжэйшы за сучасны сідэрычны год і істотна даўжэйшы за сучасны трапічны год. У індыйскім варыянце календара дадатковыя месяцы і дні дадаюцца (альбо выдаляюцца) акурат згодна з тым, як гэтага патрабуюць астранамічныя формулы. У тайскім, лаоскім, камбаджыйскім варыянтах не дазваляецца дадаванне дадатковага дня ў гады, якія маюць дадатковы месяц, у той час як бірманскі і шры-ланкійскі варыянты дапушчаюць дадаванне дадатковага дня толькі ў тыя гады, якія маюць дадатковы месяц. Такім чынам, утвараюцца чатыры месяцова-сонечныя календары, якія складаюцца з 354, 355, 384 і 385 дзён. І хаця шляхам цыклаў дадавання календары імкнуцца да даўжыні трапічнага года, сідэрыйскі год, які выкарыстоўваецца на самой справе, выклікае з часам ссоўванне гэтых цыклаў.
[правіць] Назвы месяцаў
Для назваў месяцаў выкарыстоўваецца Санскрыт (апроч старых бірманскіх месяцаў):
- Каітра, Вайсаха, Еста, Ашада, Саван, Бгадрапада,
- Асвіна, Картыка, Маргасырша, Паўша, Магга, Палгуна.
Старыя бірманскія месяцы мелі наступныя назвы:
- Тагу, Касан, Наён, Уаса, Ваганг, Таўталін,
- Тадынгют, Тазаўнгмон, Натдаў, Пяда, Табоду, Табаўнг.
Звычайныя гады складаюцца з месяцаў, якія маюць 29 альбо 30 дзён, а дадатковы дзень дадаецца трыццатым днём да месяца Еста/Наён, а дадатковы месяц атрымаецца шляхам падваення месяца Ашада/Уаса. Кожны месяц складаецца з часткі, якая расце (15 дзён) і часткі, якая скарачаецца (14 альбо 15 дзён).
[правіць] Бірманскія назвы месяцаў
| Звычайны год | Высакосны год | ||
|---|---|---|---|
| Тагу | 29 дзён | 29 дзён | |
| Касан | 30 дзён | 30 дзён | |
| Наён | 29 дзён | 30 дзён | |
| Уаса | 30 дзён | першы Уаса | 30 дзён |
| другі Уаса | 30 дзён | ||
| Ваганг | 29 дзён | 29 дзён | |
| Таўталін | 30 дзён | 30 дзён | |
| Тадынгют | 29 дзён | 29 дзён | |
| Тазаўнгмон | 30 дзён | 30 дзён | |
| Натдаў | 29 дзён | 29 дзён | |
| Пяда | 30 дзён | 30 дзён | |
| Табоду | 29 дзён | 29 дзён | |
| Табаўнг | 30 дзён | 30 дзён | |
| 12 месяцаў | 354 дні | 13 месяцаў | 385 дзён |
Касан, Наён, першы Уаса і другі Уаса складаюцца з 30 дзён кожны і называюцца «чатыры месяцы, якія працягваюцца» ў год, які мае дадатковы месяц.
Нумар году супадае з сыдэрычным годам і ўтрымлівае 12 задыякальных знакаў. Год можа пачацца ў любы дзень ад 6 Каітра/Тагу да 5 Вайсаха/Касана, пры гэтым рэшта месяца будзе лічыцца наступным годам. Такім чынам, любы пранумараваны год можа «недалічыцца» пэўных дзён месяцу, у той час як суседні год будзе мець аднолькавыя наборы датаў напачатку і напрыканцы году.
Для будысцкага календара выкарыстоўваліся альбо выкарыстоўювацц чатыры эры:
- Анчансакарат (з 10 сакавіка 691 года да н. э.) (выкарыстоўваецца рэдка),
- Будагасакарат (Будысцкая эра, з 11 сакавіка 545 года да н. э.),
- Магасакарат (з 17 сакавіка 78 года) і
- Чуласакарат (з 22 сакавіка 638 года).
