Яўрэйскі каляндар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Каляндар
Звесткі аб календары
Тып
каляндара

Сонечны, Месяцовы, Месяцова-сонечны

Каляндарная
эра
Устаўка
вісакосаў

Іншыя каляндары
Армеліна · Армянскі: паганскі, хрысціянскі · Асірыйскі · Ацтэкскі · Бахаі · Бенгальскі · Будысцкі · Вавілонскі · Візантыйскі · В'етнамскі · Гільбурда · Галацэнскі · Грыгарыянскі · Грузінскі · Старажытнагрэчаскі · Старажытнаегіпецкі · Старажытнаіндыйскі · Старажытнакітайскі · Старажытнаперсіцкі · Старажытнаславянскі · Зараастрыйскі · Індыйскі · Інкі · Іранскі · Ірландскі · Ісламскі · Кітайскі · Конта · Копцкі · Малайскі · Мая · Непальскі · Новаюліянскі · Рымскі · Сіметрычны · Савецкі · СТабільны · Тамільскі · Тайскі: месяцовы, сонечны · Тыбецкі · Трохсезонны · Туркменскі · Французскі · Ханаанейскі · Хараппскі · Чучхэ · Шведскі · Шумерскі · Эфіопскі · Юліянскі · Яванскі · Японскі · Яўрэйскі

Яўрэйскі каляндар — штогадовы каляндар яўрэяў, афіцыйны каляндар у Ізраілі (разам з грыгарыянскім). Па гэтым календары святкуюць яўрэйскія святы, чытаюць адпаведныя часткі Торы ў сінагогах, адзначаюць дні нараджэння і дні памяці памерлых сваякоў, прастаўляюць даты на афіцыйных і камерцыйных дакументах.

Яўрэйскі каляндар ўяўляе рэлігійную і грамадзянскую сістэму датавання, заснаваную на месяцовых і сонечных цыклах. У календары, які выкарыстоўваецца сёння, дзень лічыцца ад заходу да заходу сонца, тыдзень уключае 7 дзён, месяц мае 29 або 30 дзён, і год мае 12 месяцовых месяцаў плюс прыблізна 11 дзён (або 353, 354, ці 355 дзён). Месяцы пачынаюцца толькі ў маладзік, як і Яўрэйскі Новы год. Яўрэйскі Вялікдзень — заўсёды ў поўню ў пачатку вясны.

Для таго каб прывесці каляндар у адпаведнасці з гадавым сонечным цыклам, трынаццаты месяц з 30 дзён дадаецца ў 3, 6, 8, 11, 14, 17, і 19 гады 19-гадовага цыкла. Таму высакосны год можа мець ад 383 да 385 дзён. Яўрэйскі каляндар, які выкарыстоўваецца сёння, быў прыняты прыкладна ў 4 ст. Ён грунтуецца на біблейскіх вылічэннях, які вызначаюць стварэнне свету ў 3761 да н. э.

Месяцы яўрэйскага календара[правіць | правіць зыходнік]

Месяц (у дужках — старая назва,
якая ўжыв. у Ветхім завеце)
Колькасць дзён
Нісан (Авіў) 30
Іяр (Зіў) 29
Сіван 30
Тамуз 29
Аў 30
Элул 29
Тышрэй (Эйтанім) 30
Хешван (Мархешван, Буль) 29 або 30
Кіслеў (Хіслеў) 29 або 30
Тэвет 29
Шват 30
Адар 29
Адар бет 29


Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Britannica. Настольная энциклопедия в 2-х т. Т. 1. — Москва, 2006.