Білаводск

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Населены пункт
Білаводск
укр.: Біловодськ
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1686
Плошча
  • 16,23 км²
Вышыня цэнтра
68 м
Насельніцтва
  • 12 000 чал.
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380 6466
Паштовыя індэксы
92800
Афіцыйны сайт
Білаводск на карце Украіны ±
Білаводск (Украіна)
Білаводск
Білаводск (Луганская вобласць)
Білаводск

Белаводск[1] ці Білаводск[2] (укр.: Біловодськ) — пасёлак гарадскога тыпу, цэнтр Білаводскага раёна Луганскай вобласці Украіны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў 1686 г. казакамі і ўцекачамі, якія перасяліліся на вольныя землі. Белаводск быў цэнтрам Белаводскай сотні Астрожскага палка.

У 1708 г. Білаводск быў разбураны атрадам князя У. Далгарукага, бо яго жыхары падтрымалі Булавінскае паўстанне. На працягу некалькіх гадоў горад адрадзіўся. З 1779 па 1860 г. Білаводск меў статус горада, з 1779 па 1796 гг. — павятовы горад.

З 1957 г. — пасёлак гарадскога тыпу. У 1970 г. найбуйнейшым прадпрыемствам пасёлка з’яўляўся малочны завод.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва — 11 151 чалавек (1989).

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). — карта Луганскай вобласці
  2. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»