Бінарны код

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Слова «Wikipedia» закадавана бінарным ASCII-кодам.

Біна́рны код — з'яўляецца агульным абазначэннем для кода, з дапамогай якога паведамленні могуць перадавацца паслядоўнасцямі (секвенцыімі) з дапамогай двух сімвалаў (напр.: 1/0).

Вельмі вялікае значэнне бінарныя коды маюць у лічбавай апрацоўцы інфармацыі.

З камбінаторыкі вядома, што ў агульным выпадку лік камбінацый (кодаў) n-разраднага двайковага кода, які роўны ліку размяшчэнняў з паўтарэння:

\bar{A}(2,n) = \bar{A}_2^n = 2^n,

дзе \bar{A}(2,n)=\bar{A}_2^n — лік кодаў, \ n — лік разрадаў двайковага кода.

Табліца бінарных кодаў[правіць | правіць зыходнік]

Лікавае (літарнае)

значэнне

Двайковы

код

0 0000
1 0001
2 0010
3 0011
4 0100
5 0101
6 0110
7 0111
8 1000
9 1001
A 1010
B 1011
C 1100
D 1101
E 1110
F 1111

Прыклад «дагістарычнага» выкарыстання кодаў[правіць | правіць зыходнік]

Інкі мелі сваю падліковую сістэму кіпу, якая фізічна ўяўляла сабой вяровачныя спляцення і вузельчыкі. Генры Эртан выявіў, што ў вузельчыках закладзены нейкі код, больш падобны на двайкавую сістэму злічэння.[1]

Зноскі