Вадкерт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вадкерт
венг.: Vadkert
Морфаметрыя
Плошча 0,7 км²
Размяшчэнне
Размяшчэнне Шольтвадкерт, Венгрыя
Краіна
Вадкерт (Венгрыя)
Вадкерт
Вадкерт
Map

Вадкерт (венг.: Vadkert) — невялікае прыроднае возера, непадалёк ад гарадка Шольтвадкерт, Венгрыя. Плошча возера складае прыкладна 0,7 км². Першыя згадванні пра гэта возера сустракаюцца на ваенных картах 1780 года. Адно з папулярных месцаў адпачынку ў Венгрыі. Возера вядома сваёй чыстай вадой і вялікімі пляжамі. Возера з аднаго берага прызначана для рыбнай лоўлі, а з іншага для купання і сямейнага адпачынку, размешчаны пляжы, бунгала, некалькі рэстаранаў.

Штогод у маі праходзіць злёт клуба венгерскіх байкераў, праводзяцца рок-канцэрты і разнастайныя фестывалі і мерапрыемствы.