Валерый Іванавіч Кокараў
Валерый Іванавіч Кокараў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Чыгір Сяргей Лінг |
||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
25 чэрвеня 1950 |
||||||
Смерць | 8 кастрычніка 2020[3] (70 гадоў) | ||||||
Дзейнасць | палітык, інжынер |
Вале́рый Іва́навіч Ко́караў (1950, Бугульма, Татарская АССР — 8 кастрычніка 2020) — беларускі дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч, намеснік старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1994—2001).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1974 годзе скончыў Уфімскі нафтавы інстытут.
Пасля заканчэння школы ўладкаваўся токарам на мясцовы завод «Нефтеавтоматика». Потым працаваў аўтаслесарам і аўтаэлектрыкам на транспартным прадпрыемстве «Татнефтеспецстрой» у Альмецьеўску.
З 1974 года працаваў у «Беларуснафце», прайшоўшы шлях ад аператара па здабычы нафты і газу да кіраўніка кампаніі ў 1992 годзе.
17 жніўня 1994 года прызначаны выконваючым абавязкі Намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь[4].
У 1994—2001 гадах быў намеснікам старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, курыраваў прамысловасць, у тым ліку і паліўна-энергетычны комплекс.
У 2000-х гадах перабраўся ў Расію, дзе быў прызначаны членам праўлення, намеснікам гендырэктара па навуцы і інавацыйнай дзейнасці кампаніі «РЫТЭК», якая ўваходзіць у «Лукойл».
З’яўляўся аўтарам манаграфій, шматлікіх навуковых артыкулаў, патэнтаў. Абараніў доктарскую дысертацыю.
Зноскі
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 29 сентября 1994 г. N 131 «О назначении В. И. Кокорева заместителем Премьер-министра Республики Беларусь»
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 01.11.2001 № 613 «О прекращении полномочий отдельных членов Совета Министров Республики Беларусь»
- ↑ https://news.tut.by/economics/705586.html
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 17 августа 1994 года № 52 «О назначении исполняющим обязанности Заместителя Премьер-министра Республики Беларусь»
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Умер бывший вице-премьер Валерий Кокорев (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (27 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2020.