Валерый Вацлававіч Міцкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валерый Вацлававіч Міцкевіч
Нараджэнне 24 лютага 1964(1964-02-24) (60 гадоў)
Член у
Адукацыя
Дзейнасць юрыст, дзяржаўны дзеяч
Месца працы
Узнагароды
Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь

Валерый Вацлававіч Міцкевіч (нар. 24 лютага 1964, г. Ліда Гродзенскай вобласці) — беларускі правазнаўца, дзяржаўны дзеяч. Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь (2022)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1989 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1989—1991 гадах быў стажорам суддзі, выконваючым абавязкі суддзі суда Мінскага раёна. У 1991—2001 — суддзя, старшыня суда Мінскага раёна і г. Заслаўе. У 2001—2005 гг. — намеснік міністра юстыцыі, член Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў. У 2005—2009 — дырэктар Нацыянальнага цэнтра законапраектнай дзейнасці пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь. З чэрвеня 2009 года — намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У 2019 годзе быў абраны членам і намеснікам старшыні Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання.

15 сакавіка 2021 года ўвайшоў у склад Канстытуцыйнай камісіі, якая ў мэтах ажыццяўлення рэзалюцыі шостага Усебеларускага народнага сходу распрацоўвае прапановы па змяненні Канстытуцыі Беларусі і забяспечвае іх усенароднае абмеркаванне[2].

Зноскі

  1. Указ Президента Республики Беларусь от 31 марта 2022 г. № 132 «Аб узнагароджанні» // Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
  2. Указ Президента Республики Беларусь 15 марта 2021 г. № 105 «О Конституционной комиссии» (руск.) (17 сакавіка 2021). Праверана 20 сакавіка 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]