Валкалацкая сядзіба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сядзіба
Валкалацкая сядзіба
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Валкалата

Валкалацкая сядзіба — сядзіба ў аграгарадку Валкалата, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць. Захаваліся фрагменты сядзібы канца XIX стагоддзя. Сам сядзібны дом не захаваўся, да нашых дзён дайшло толькі некалькі гаспадарчых пабудоў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку ХХ стагоддзя прысядзібным паркам валодалі Васілеўскія. У той час у панскім памесці (фальварку) было 3 дамы. На тэрыторыі, якую займае сучасная бальніца, знаходзіўся панскі будынак. Ён быў абсаджаны ліпамі, што захаваліся да нашых дзён. Захаваліся і некаторыя іншыя пабудовы. Недалёка ад маёнтка знаходзіўся млын. Была кузня.

Парк займаў маляўнічы лагчынападобны схіл, з трох бакоў ахоплены алеямі, якім, верагодна, больш за 2 стагоддзі. Самая велічная (шырыня 8 м) паўночная алея, ліпы якой вышынёй да 26-28 м змыкаюцца кронамі і ўтвараюць зялёны калідор. У 1930-я гады ў парку пабудаваны два свірны. Адзін з іх выдзяляецца паўпаверхам з маленькімі ў выглядзе шчылін вокнамі, мае мансардны дах і галерэю.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Валкалатчына // Докшыцкі край / Ф. А. Палачанін. — Мінск : Беларусь, 2009. — С. 67-72.
  • Волколата // Города, местечки и замки Великого княжества Литовского : энциклопедия / редсовет: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2009. — С. 105—106.
  • Парк у в. Валкалата // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; уклад. А. В. Скараход; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2004. — С. 680.