Докшыцкі раён

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці


Докшыцкі раён
Герб
Coat of Arms of Dokšycy, Belarus.png
Краіна Беларусь
Статус раён
Уваходзіць у Віцебская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Докшыцы
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 90,44 %, руская 8,77 %
Размаўляюць дома: беларуская 76,96 %, руская 16,54 %[1]
Насельніцтва (2009)
26 828 чал.[1] (10-е месца)
Шчыльнасць 11,83 чал./км²
Нацыянальны склад беларусы — 94,85 %,
рускія — 3,02 %,
іншыя — 2,13 %[1]
Плошча 2 267,61[2] км² (5-е месца)
Вышыня над узр-м мора
 - Найвышэйшая кропка

 264,4 м
Докшыцкі раён на карце
Часавы пояс UTC+2
Код аўта. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Докшыцкі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Віцебскай вобласці.

Змест

[правіць] Геаграфічнае становішча

Докшыцкі раён быў утвораны 15 студзеня 1940 г. Мяжуе з Пастаўскім, Глыбоцкім, Ушацкім, Лепельскім раёнамі Віцебскай вобласці, Мядзельскім, Лагойскім і Барысаўскім раёнамі Мінскай вобласці.

Цэнтр раёна — горад Докшыцы, які размешчаны каля вытокаў Бярэзіны, за 195 кіламетраў ад Віцебска і за 132 кіламетры ад Мінска.

[правіць] Прырода

Большая частка тэрыторыі раёна размешчана ў межах Верхнебярэзінскай і Нарачана-Вілейскай нізін. На поўначы — адгор'і Свянцянскіх град, у цэнтры — Докшыцкае ўзвышша, на поўдні — адгор'і Плешчаніцкага ўзвышша. Паверхня ўзгорыста-раўнінная. Плоскія забалочаныя ўчасткі чаргуюцца з кароткімі градамі, камавымі ўзгоркамі, озамі. Найвышэйшы пункт Докшыцкага раёна знаходзіцца каля вёскі Лусцічы (264,4 метры над узроўнем мора).

У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да Вілейскага пахаванага выступу Беларускай антэклізы. Зверху залягаюць пароды антрапагенавага ўзросту паазерскага, сожскага, дняпроўскага і бярэзінскага зледзяненняў магутнасцю ад 80 да 160 м. Сярод карысных выкапняў у раёне знаходзяцца торф, пясчана-жвіровы матэрыял, легкаплаўкія гліны.

Докшыкі раён размешчаны на водападзеле басейнаў Чорнага і Балтыйскага мораў. Тут бяруць свае пачаткі рэкі Вілія і Бярэзіна. Вілія і Сэрвач нясуць свае воды ў Нёман, а Бярэзіна (з прытокам Поня і інш.) — у Дняпро. У водную сетку раёна ўваходзіць шмат малых рэчак: Астраўлянка, Варлынка, Галядза, Гулянка, Дзяражына, Зуйка, Лонва, Прабойніца, Студзенка, Чарніца, Чорная.

На тэрыторыі раёна знаходзяцца азёры Сэрвач, Плаўна, Вольшыца, Медзазол, Межужол, Манец, Дамашкаўскае, Станіслаўскае, Чорнае, Маскавіца, Камайскае.

Пашыраны дзярновыя і дзярнова-карбанатныя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя, дзярнова-падзолістыя і тарфяна-балотныя глебы. Паводле механічнага складу сугліністыя, супясчаныя, пясчаныя і тарфяныя глебы.

Тут знаходзіцца паўночная частка Бярэзінскага біясфернага запаведніка плошчай каля 200 квадратных кіламетраў і тры гідралагічныя заказнікі рэспубліканскага значэння: Верхневілейскі, Галубіцкая пушча, Сэрвач, створаныя для захавання воднай экасістэмы. Галубіцкая пушча і Сэрвач з'яўляюцца заказнікамі міжнароднага значэння.

[правіць] Насельніцтва

У раёне налічваецца 274 населеных пункта, у тым ліку горад Докшыцы і гарадскі пасёлак Бягомль. Гарадское насельніцтва (Докшыцы, Бягомль) складае 9,3 тыс. чал. (2010).

Колькасць насельніцтва раёна мае тэндэнцыю скрачацца:

1971 — 49,8 тыс. чал.
2006 — 30,5 тыс. чал.
2009 — 28,8 тыс. чал.

[правіць] Адміністрацыйны падзел

Раён падзелены на 10 сельскіх саветаў: Бярозкаўскі, Бярэзінскі, Ваўкалацкі, Докшыцкі, Крулеўшчынскі, Крыпульскі, Параф'янаўскі, Парплішчанскі, Сітцаўскі, Тумілавіцкі, і Бягомльскі пасялковы савет.

[правіць] Транспарт

Па тэрыторыі раёна праходзяць чыгункі:

і рэспубліканскія аўтадарогі:

[правіць] Культура, адукацыя, друк

Выходзіць газета "Родныя вытокі".

[правіць] Вядомыя асобы

[правіць] Гл. таксама

[правіць] Літаратура

  • Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Докшыцкага раёна / рэдкал.: Г. Пашкоў і інш.; маст. Э. Жакевіч. — Мн., 2004. — 749 с.

[правіць] У Сеціве

Commons

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Вынікі перапісу 2009 года
  2. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)


герб Адміністрацыйны падзел Віцебскай вобласці сцяг

РаёныАршанскіБешанковіцкіБраслаўскіВерхнядзвінскіВіцебскіГарадоцкіГлыбоцкіДокшыцкіДубровенскіЛепельскіЛёзненскіМіёрскіПастаўскіПолацкіРасонскіСенненскіТалачынскіУшацкіЧашніцкіШаркоўшчынскіШумілінскі •• ГарадыВіцебскНаваполацкОршаПолацк

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах