Валянцін Георгіевіч Саўкін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валянцін Георгіевіч Саўкін
Дата нараджэння 20 лістапада 1932(1932-11-20) (91 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера матэрыялазнаўства
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1984)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР

Валянцін Георгіевіч Са́ўкін[1] (нар. 20 лістапада 1932) — вучоны ў матэрыялазнаўства, доктар тэхнічных навук (1984), прафесар (1990).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў горадзе Гомель. У 1959 годзе скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту. З 1963 па 2007 год працаваў у Інстытуце механікі металапалімерных сістэм імя У. А. Белага Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар прац па структуры і фізіка-механічных уласцівасцях палімераў і кампазіцыйных матэрыялаў, вывучэнню трэння і зносу палімерных матэрыялаў. Распрацаваў новы навуковы кірунак — структурную трыбамеханіку палімераў. сааўтар шэрагу патэнтаў на вынаходствы.

Сярод апублікаванага:

  • Влияние надмолекулярных структур на механические свойства поликапролактама. — Гомель—Москва, 1966;
  • Трение и износ на основе полимеров. / Академия наук Белорусской ССР, Институт механики металлополимерных систем. — Мн.: Наука и техника, 1976. (разам з У. А. Белым, М. І. Петракаўцом, А. І. Свірыдзёнкам);
  • Структурная трибомеханика материалов на основе полимеров (разам з А. І. Свірыдзёнкам) // Трение и износ, 1980, т. 1, № 1.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР 1972 года за распрацоўку тэарэтычных асноў стварэння фрыкцыйных матэрыялаў і канструкцый з палімераў і металапалімераў і ўкараненне іх у народную гаспадарку.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]