Валянцін Жданко

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валянцін Жданко
Род дзейнасці журналіст
Дата нараджэння 1964
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Валянцін Жданко (нар. 1964, в. Краснае, Шчучынскі раён) — беларускі журналіст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1964 годзе ў вёсцы Краснае Шчучынскага раёна. З залатым медалём скончыў сярэднюю школу. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[1].

Працаваў рэпарцёрам у шчучынскай раённай газеце, у мінскай «Чырвонай змене». З 1987 года ў газеце «Звязда». У 1995—1999 гадах — намеснік галоўнага рэдактара «Белорусской деловой газеты». З 1999 года — кіраўнік Мінскага бюро Радыё Свабода. Аўтар штотыднёвай перадачы «Паштовая скрынка 111»[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

У 1995 годзе ўзнагароджаны прэміяй імя Алеся Адамовіча Беларускага ПЭН-цэнтра[1].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты. Мае дзвюх дачок і сына[1].

Зноскі

  1. а б в г Жданко Валянцін - Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org. old.kamunikat.org. Праверана 26 лютага 2024.