Валянцін Міхайлавіч Цярэнцьеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валянцін Міхайлавіч Цярэнцьеў
Дата нараджэння 7 красавіка 1907(1907-04-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 снежня 1983(1983-12-14) (76 гадоў)
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера фізіялогія раслін
Месца працы Інстытут эксперыментальнай батанікі АН БССР
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія
Навуковы кіраўнік Ц. М. Годнеў
Партыя
Узнагароды
Дзяржаўная прэмія БССР — 1980

Валянцін Міхайлавіч Цярэ́нцьеў (7 красавіка 1907, Веліж — 14 снежня 1983) — беларускі вучоны ў галіне фізіялогіі раслін. Доктар біялагічных навук (1959). Прафесар (1962). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1980).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

В. М. Цярэнцьеў нарадзіўся ў горадзе Веліж (сучасны раённы цэнтр у Смаленскай вобласці Расіі). У 1936 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. Член КПСС з 1938 года. З 1946 года ў Інстытуце біялогіі Акадэміі навук БССР, з 1951 г. вучоны сакратар прэзідыума АН БССР. У 1948 годзе пад кіраўніцтвам Ц. М. Годнева абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1958 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Основные вопросы физиологии хлебных злаков на торфяной почве». З 1954 г. загадчык лабараторыі, а з 1978 г. навуковы кансультант Інстытута эксперыментальнай батанікі АН БССР.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

В. М. Цярэнцьеў займаўся вывучэннем фізіялогіі жыўлення, абмену рэчываў, прадукцыйнасці сельскагаспадарчых раслін, фізіялогіі збожжавых культур на тарфяных глебах, уплыву мікраэлементаў на фарміраванне механічнай тканкі раслін у сувязі з устойлівасцю да палягання, тэхналогіі вырошчвання гароднінных і дэкаратыўных раслін у замкнёных экасістэмах з выкарыстаннем штучных глебаў.

Сярод апублікаваных прац:

  • Особенности физиологии роста хлебных злаков на торфяных почвах — Мн., 1970.
  • Полифосфаты и минеральное питание растений — Мн., 1978 (у сааўтарстве).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]