Валянцін Фёдаравіч Лявуненка
Валянцін Фёдаравіч Лявуненка | |
---|---|
Род дзейнасці | інжынер у цывільным будаўніцтве, кіраўнік |
Дата нараджэння | 1941 |
Месца нараджэння | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
Валянцін Фёдаравіч Лявуненка (1941 —) — беларускі інжынер у цывільным будаўніцтве. Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь (2008)[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ва Украіне, скончыў Ташкенцкі політэхнічны інстытут і працаваў па спецыяльнасці ў гэтым горадзе, а ў 1978-м прыехаў у Мінск. Больш за 30 гадоў Валянцін Фёдаравіч прапрацаваў у інстытуце «Мінскпраект». Пачынаў галоўным інжынерам праектаў, быў на кіруючых пасадах, у тым ліку галоўным інжынерам прадпрыемства і яго дырэктарам (6.9.2002 — 8.9.2003). З 2010-га працаваў у прыватнай будаўнічай кампаніі[1].
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Пад яго кіраўніцтвам па праектах інстытута «Мінскпраект» былі пабудаваны аўтавакзал «Маскоўскі», будынак чыгуначнага вакзала, Нацыянальная бібліятэка, падземны гандлёва-забаўляльны цэнтр «Сталіца», жылыя раёны Малінаўка, Сухарава, Красны Бор і інш. Пачаты рэстаўрацыя і рэканструкцыя Верхняга горада[1].
Зноскі
- ↑ а б в Не только профессионал, но и человек хороший. Бывший директор «Минскпроекта» отметил 80-летие(недаступная спасылка) (руск.)