Ван Юаньцзі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ван Юаньцзі
Нараджэнне 217
Смерць 268
Месца пахавання
Бацька Wang Su[d][1]
Муж Sima Zhao[d][1]
Дзеці Emperor Wu of Jin[d], Q10883116?, Sima You[d][1], Sima Dingguo[d] і Sima Zhao[d]

Ван Юаньцзі (кіт.: 王元姬, 217268), вядомая таксама як імператрыца Вэньмін (文明皇后, літаральна: «культурная і разумеючая імператрыца») — удовая імператрыца з дынастыі Цзінь у Кітаі. Жонка Сыма Чжаа  (руск.), рэгента дзяржавы Цаа Вэй  (руск.). Маці Сыма Яня  (руск.), заснавальніка дынастыі Цзінь.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ван Юаньцзі нарадзілася ў сям’і навукоўцаў. Яе дзед Ван Лан (王朗) быў чыноўнікам Цаа Вэй. Бацька, Ван Су (王肅), быў генералам Цаа Вэй і навукоўцам канфуцыянцам. У маладым узросце яна была вядомая сваёй даччынай пачцівасцю. Ва ўзросце 8 гадоў яна магла прачытаць «Паэзію» (詩) і «Тэорыю» (論). Калі ёй было 9 гадоў, яе маці захварэла, і ўся яе праца перайшла да Ван Юаньцзі. Ван Лан вельмі любіў яе. Ён памёр, калі ёй было 12 гадоў. Ван Юаньцзі вельмі сумавала, і цяпер паважна ставілася да Ван Су. Ва ўзросце 15 гадоў яна выйшла замуж за Сыма Чжаа, сына Сыма І  (руск.). Яна нарадзіла яму пяць сыноў і дачку. Згодна з традыцыйнай гістарыяграфіяй, яна распазнала празмернае славалюбства Чжун Хуэя і папярэдзіла мужа, што Чжун падыме мяцеж.

Пасля заснавання дынастыі Цзінь (265 год) Сыма Янь даў ёй тытул удовай імператрыцы. Лічыцца, што Ван сціпла сябе паводзіла і амаль не ўдзельнічала ў палітычных справах. У 268 годзе яна памерла і была пахавана побач з Сыма Чжаа з ушанаваннямі, належнымі імператрыцы.

Зноскі

  1. а б в China Biographical Database