Вараб’ёвы горы (станцыя метро)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Вараб’ёвы горы»
Маскоўскі метрапалітэн
«Вараб'ёвы горы» пасля рэканструкцыі
«Вараб'ёвы горы» пасля рэканструкцыі
Дата адкрыцця 12 студзеня 1959 года / 14 снежня 2002 года
Дата закрыцця 20 кастрычніка[1][2] (паводле іншых дадзеных 25 кастрычніка[3]) 1983 года на рэканструкцыю
Ранейшыя назвы Ленінскія горы (да 12 мая 1999 года[4])
Раён Гагарынскі, Раменкі, Хамоўнікі
Акруга Заходняя, Цэнтральная, Паўднёва-заходняя
Тып Збудавана па ўнікальнаму спецпраекту ў ніжнім ярусе Лужнецкага метрамоста
Тып платформаў астраўная
Форма платформаў прамая
Даўжыня платформаў, м 282
Шырыня платформаў, м 15
Архітэктары М. П. Бубноў, А. С. Маркелаў, М. Ф. Маркаўскі, А. К. Рыжкоў, Б. І. Тхор. Рэканструкцыя: Л. Л. Барзянкоў, А. Л. Вігдораў, Г. С. Мун, Н. У. Расцегняева, М. І. Шумакоў, суаўтар Н. Н. Салдатава
Архітэктары вестыбюляў М. І. Дзямчынскі, Н. А. Алёшава
Інжынеры-канструктары О. А. Сяргееў, В. В. Жаркова, І. Л. Жукаў. Рэканструкцыя: Н. Карнеева, Е. А. Мелешанкова, Е. Белярова
Узведзена БМУ-5 з удзелам БМУ-6, БМУ-4 і УСР Масметрабуда
Выхад да вуліц Лужнецкая набярэжная, Вараб’ёўская набярэжная, Касыгіна
Размяшчэнне на метрамосце над ракой Масква
Час адкрыцця

паўночны выхад — 5:35

паўднёвы выхад — 7:00
Час закрыцця

паўночны выхад — 1:00

паўднёвы выхад — 22:00
Код станцыі 016
Суседнія станцыі Універсітэт і Спартыўная
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сакольніцкая лінія
Бульвар Ракасоўскага
Чаркізаўская
Праабражэнская плошча
Сакольнікі
Краснасельская
Камсамольская
Красныя вароты
Чыстыя пруды
Лубянка
Ахотны рад
Бібліятэка імя Леніна
Крапоткінская
Парк культуры
Фрунзенская
Спартыўная
Вараб’ёвы горы
Універсітэт
Праспект Вярнадскага
Паўднёва-Заходняя
Трапарова
Румянцава
Салар’ева
Філатаў Луг
Прокшына
Альховая
Камунарка

«Вараб’ёвы горы» (да 12 мая 1999 года «Ленінскія горы») — станцыя Маскоўскага метрапалітэна на Сакольніцкай лініі. Размешчана на мяжы Гагарынскага раёна (ПЗАА), Хамоўнікаў (ЦАА) і Раменак (ЗАА); названа ад аднайменнага гістарычнага раёна. Адкрыта 12 студзеня 1959 года ў складзе ўчастка «Спартыўная» — «Універсітэт». Збудавана па ўнікальным спецпраекце ў ніжнім ярусе Лужнецкага метрамоста над ракой Масква, з’яўляецца першай у Расіі станцыяй метро, размешчанай на мосце над ракой[5].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Станцыя метро «Ленінскія горы» была адкрыта 12 студзеня 1959 года ў складзе ўчастка Сакольніцкай лініі «Спартыўная» — «Універсітэт», пасля ўводу ў эксплуатацыю якога ў Маскоўскім метрапалітэне стала 55 станцый. Для патаннення будаўніцтва выкарыстоўваўся ўнікальны праект проложения лініі метрапалітэна па метрамосце, замест прапанаванага раней плана тунэля пад Масквой-ракой. Станцыя размяшчалася на ніжнім ярусе Лужнецкага метрамоста (збудаванага ў 1958 годзе), тым часам як па яго верхнім ярусе ажыццяўляўся аўтамабільны рух. На момант адкрыцця станцыя даўжынёй 282 метры і шырынёй 17,6 метраў была самай шырокай і працяглай у Маскоўскім метрапалітэне. Афармленне станцыі было простым: асфальтаваная падлога, слупы замест калон, простыя столевыя свяцільні замест люстраў, а асноўным акцэнтам служыла хвалявістае перакрыцце сярэдняга нефа. Будаўніцтва вялося з апярэджаннем, што прывяло да шэрагу памылак пры праектаванні. Для эканоміі металу і змяншэння шуму металічныя апоры былі заменены жалезабетоннымі, а для прадухілення застыгання бетону пры вядзенні прац у зімовыя месяцы ў сумесь быў дададзены нітрат натрыю, які справакаваў карозію металу. Іржавеючы, арматура павялічвалася ў аб'ёме, ствараючы ў плітах унутраны ціск, што бурыла іх і парушала гідраізаляцыю. 8 ліпеня 1959 года з-за моцнай залевы змяшаная з брудам вада працякала ў вестыбюль і цягнікі. У чэрвені 1960 года з 4-метровай вышыні пачалі абвальвацца дзюралевыя лісты карніза. З часам мост страціў 60% апорнай здольнасці, пасля пачаліся разбурэнні бетонных перакрыццяў 20 (паводле іншых дадзеных 25) кастрычніка 1983 года станцыя была зачынена для пасажыраў, з 1986 года цягнікі былі скіраваны па асобных мастах на ўласных апорах, збудаваных па абодва бакі ад асноўнага, а аўтамабільны рух па верхнім ярусе быў спынены з-за адсутнасці раўнацэннай аб'язной магістралі[6][7].

Зноскі

  1. Станция «Воробьёвы горы». mosmetro.ru. ГУП «Московский метрополитен». Праверана 21 лістапада 2017.
  2. Наумов М. С. Под семью холмами: Прошлое и настоящее московского метро. — М.: АНО ИЦ «Москвоведение»; ОАО «Московские учебники», 2010. — С. 160. — 448 с. — ISBN 978-5-7853-1341-5.
  3. Станция метро «Воробьевы горы» открылась спустя 19 лет
  4. На мемарыяльнай станцыйнай таблічцы годам пераназвання хібна паказаны 2002 год
  5. Московское метро | Сокольническая линия | Станция Воробьевы Горы Архівавана 17 сакавіка 2013.
  6. Станция Воробьевы горы. Метро городов России и мира. Праверана 20 кастрычніка 2017.
  7. Анна Броновицкая, Николай Малинин,Ольга Казакова. Москва. Архитектура советского модернизма 1955 - 1991 гг. Справочник-путеводитель. — М.: Garage, 2016. — С. 38—41. — 328 с. — ISBN 978-5-9905612-7-4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]