Маскоўскі метрапалітэн
| Маскоўскі метрапалітэн |
|
| Інфармацыя | |
|---|---|
| Краіна | |
| Горад | |
| Дата адкрыцця | |
| Даўжыня ліній |
298,2 км |
| Колькасць станцый |
180 |
| Колькасць ліній |
12 |
| Пасажырапаток за дзень |
8,952 млн. (сяр. паказ. за 2009) |
| Пасажырапаток за год |
2392,2 млн. (2009)[1] |
| Схема ліній | |
Маскоўскі метрапалітэн (Дзяржаўнае ўнітарнае прадпрыемства горада Масквы «Маскоўскі ордэна Леніна і ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга метрапалітэн імя У. І. Леніна») — сістэма ліній метрапалітэна ў Маскве (Расія). Гэта другая паводле інтэнсіўнасці выкарыстання сістэма метро ў свеце, якая толькі нядаўна саступіла лідэрства Такійскаму метрапалітэну.
Гісторыя [правіць]
- 14 кастрычніка 1934 года пушчаны першы пробны цягнік Маскоўскага метро
- 15 мая 1935 года адкрыты Маскоўскі метрапалітэн
- 20 сакавіка 1937 года на Філёўскай лініі адкрыты Смаленскі метрамост
- 11 верасня 1938 года адкрыта Горкаўска-Замаскварэцкая лінія
- 11 верасня 1938 года адкрыта Горкаўска-Замаскварэцкая лінія
- 1 студзеня 1943 года адкрыта станцыя «Завод імя Сталіна» (пазней перайменавана ў «Аўтазаводскую»)
- У 1944 годзе адкрыты чатыры новыя станцыі: «Баўманская», «Сталінская», «Ізмайлаўская» і «Электразаводская»
- 5 красавіка 1953 года адкрыты тры новыя станцыі: «Арбацкая», «Смаленская» і «Кіеўская»
- 14 сакавіка 1954 года скончана будаўніцтва Кольцавай лініі
- 1 мая 1958 года адкрыта Рыжская лінія
- 13 кастрычніка 1962 года адкрыта Калужская лінія
Апісанне [правіць]
Сістэма ўключае 12 ліній (уключна лінію лёгкага метро) і адгалінаванне, якое раней праектавалася ў якасці лініі міні-метро, агульная працягласць складае 298,2 км, на якіх размешчаны 180 станцый. Таксама ў склад метрапалітэна ўваходзіць Маскоўская манарэльсаваня транспартная сістэма. У звычайны працоўны дзень пасажыры здзяйсняюць 8,038 млн паездак (дадзеныя на 2007), у сярэдні каляндарны дзень — 6,92 млн паездак. Усім лініям прысвоеныя назвы і кароткія абазначэнні, якія для ўсіх ліній уяўляюць сабою парадкавы нумар (акрамя Бутаўскай лініі лёгкага метро, якая пазначаецца як Л1). Кальцавая лінія злучае ўсі астатнія лініі, акрамя Бутаўскай і Кахоўскай.
Бо́льшая частка пуці і станцый знаходзіцца пад зямлёй, аднак ёсць і выключэнні. Так, Філёўская лінія мае доўгі наземны ўчастак ад станцыі «Студэнцкая» да станцыі «Кунцэўская» з 7 наземнымі станцыямі, а таксама адчынены метрамост паміж станцыямі «Смаленская» і «Кіеўская». Бутаўская лінія лёгкага метро на 2/3 праходзіць па паверхні, адзіная падземная станцыя на ёй — «Вуліца Старокачаловская». Наземныя ўчасткі таксама ёсць на Таганска-Краснапрэсненскай (наземная станцыя «Выхіна» і частка перагона «Тэкстыльшчыкі» — «Валгаградскі праспект»), на Арбацка-Пакроўскай (наземныя станцыі «Ізмайлаўская» і «Кунцаўская» (з 1965) і частка ліній, якія прымыкаюць да іх перагонаў. Акрамя згаданага Смаленскага метрамаста Філёўскай лініі, ёсць метрамасты праз Яузу на Сакольніцкай лініі (паміж «Прэабражэнскай плошчай» і «Сакольніках»), на Замаскварэцкай (паміж «Аўтазавадской» і «Каломенскай»), і самы вядомы — крыты метрамост, на ніжнім ярусе якога размешчаная станцыя «Вараб’ёвы Горы» (пабудаваны ў 1958 г., у 1983—2002 гг. быў на рэканструкцыі).
Зноскі
| Лініі Маскоўскага метрапалітэна | |||||||||||||||||||||||
| 1 | Сакольніцкая | 2 | Замаскварэцкая | 3 | Арбацка-Пакроўская | 4 | Філёўская | ||||||||||||||||
| 5 | Кальцавая | 6 | Калужска-Рыжская | 7 | Таганска-Краснапрэсненская | 8 | Калінінская | ||||||||||||||||
| 9 | Серпухоўска-Ціміразеўская | 10 | Люблінска-Дзмітраўская | 11 | Кахоўская | 12 | Сонцаўская | ||||||||||||||||
| Лініі лёгкага метро | |||||||||||||||||||||||
| Л1 | Бутаўская | ||||||||||||||||||||||